Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лукашэнка заяўляе, што калі ён пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы, то посьпехі, дасягнутыя краінай, могуць быць страчаныя


RFE/RL Такую думку ён выказаў сёньня падчас сустрэчы з працоўным калектывам менскага заводу “Гарызонт”.

(Лукашэнка: ) “Не лічыце, што Лукашэнка ўчапіўся ў прэзыдэнцкае крэсла. Ня ў гэтым справа, проста шкада таго, што зроблена і што гэта імгненна можа абрынуцца. А у нас гэта абрынецца вельмі хутка, бо ў нас няма нафты і газу” – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсьліў, што падчас сустрэчаў з працоўнымі калектывамі ня будзе абмяркоўваць тэму рэфэрэндуму. Лукашэнка заклікаў людзей параўнаць іх жыцьцё 10 гадоў таму і цяпер, і на падставе параўнаньня прыняць рашэньне.

(Лукашэнка: ) “Калі я вас за 10 гадоў не пераканаў сваёй працай, то наўрад ці здолею зараз пераканаць” – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG