Заяву спадара Бота, зробленую ў панядзелак у Брусэлі пасьля адпаведных кансультацыяў з эўрапейскімі міністрамі надрукавала аўстрыйская газэта “Der Standard”.
Як вынікае са словаў Бэрнарда Бота, Эўразьвяз перакананы, што гэты рэфэрэндум не адпавядае дэмакратычным прынцыпам. У тым выпадку, калі прызначаныя на 17 кастрычніка выбары і рэфэрэндум пройдуць не па дэмакратычных правілах, спадар Бот, не выключае, што дачыненьні Эўразьвязу зь Беларусьсю могуць істотна пагоршыцца.
Адначасна эўрапейскія міністры – ўдзельнікі панядзелкавага паседжаньня Рады старшыняў Эўразьвязу выказаліся за падтрымку грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычных сілаў Беларусі.
Як піша аўстрыйская “Der Standard”, праўдападобна Лукашэнку прыйдзецца несьці адказнасьць за тое, што ягоная краіна апынулася ў ізаляцыі ад міжнароднай садружнасьці дзяржаваў. Апошнім часам стан дэмакратыі, правоў чалавека, сытуацыя зь незалежнымі СМІ і апазыцыяй у Беларусі значна пагоршыліся.
Іншыя матэрыялы на тэму рэфэрэндуму – svaboda.org/info/referendum.