Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніку старшыні АГП вынесенае папярэджаньне


Валер Каліноўскі, Менск Выбарчая камісія Паўдзённа-заходняй акругі №100 сёньня вынесла папярэджаньне патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты Сяргею Альферу.

У камісію быў прадстаўлены акт выманьня з паштовай скрынкі дома па вуліцы Алібегава ўлёткі й каляндарыка з партрэтам спадара Альфера. Выманьне праводзілася 8 верасьня ўчастковым міліцыянтам.

Камісія вырашыла, што гэта зьяўляецца актам датэрміновай агітацыі, і вынесла спадару Альферу папярэджаньне. Для адмовы ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты патрэбныя два такія папярэджаньні.

Спадар Альфер заявіў, што агітацыйная прадукцыя ад імя “Пяцёркі” распаўсюджвалася яшчэ да абвяшчэньня выбараў:

(Альфер: ) “Камісія не прадставіла ніякіх доказаў, што гэтыя ўлёткі былі раскіданыя падчас правядзеньня выбарчай кампаніі. Я лічу, што гэта была проста замова з боку ўлады, якая хоча любым чынам зьняць кандыдатаў ад апазыцыі, што могуць як скласьці канкурэнцыю кандыдатам ад улады, так і дастаткова актыўна працаваць супраць бестэрміновага прэзыдэнцтва Лукашэнкі на маючым адбыцца рэфэрэндуме”.

Сяргей Альфер зьбіраецца абскардзіць рашэньне акруговай камісіі ў ЦВК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG