Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуша Гавіна пазбавілі амаль дваццаці подпісаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Адкліканыя каля дваццаці подпісаў, пададзеных за Тадэвуша Гавіна, якія зьбіраецца вылучацца ў Гарадзенскай Сельскай выбарчай акрузе №54. Жыхары вёскі Путрышкі пад ціскам мясцовага начальства адмовіліся ад сваіх подпісаў. Паводле заканадаўства, гэта можна было зрабіць толькі да моманту здачы подпісаў ініцыятыўнай групай у акруговую выбарчую камісію. Тадэвуш Гавін напісаў скаргі ў пракуратуру Гарадзенскага раёну, у акруговую камісію і ў АБСЭ.

Тадэвуш Гавін зьяўляецца незалежным кандыдатам, вылучаецца як адзін зь кіраўнікоў “Фонду садзеяньня лякальнаму разьвіцьцю”. Ён гаворыць, што ў Путрышках прадстаўнікі сельсавету, разам з участковым і сябрам акруговай камісіі наведвалі людзей, якія паставілі свой подпіс у падтрымку яго кандыдатуры. Паводле Гавіна, гэтыя людзі гаварылі, што ён — нявартая асоба, тым больш каб за яго галасаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

(Гавін: ) “Пасьля гэтага выбаршчакам прапанавалася падпісаць загадзя падрыхтаваны блянк, часамі гэта нават быў чысты кавалак паперы, аб адкліканьні свайго подпісу”.

Меркаваньне кіраўніка выбарчага штабу Тадэвуша Гавіна Андрэя Пачобута:

(Пачобут: ) “Мы перадалі падпісныя лісты 2 верасьня. А намі зафіксаваны факты адмовы ад подпісаў — 9 верасьня. Гэта сьведчыць пра тое, што сябры камісіі плянуюць службовы падлог дакумэнтаў для таго, каб нас не зарэгістраваць”.

Паводле спадара Пачобута, каб не зарэгістраваць Тадэвуша Гавіна, трэба прызнаць несапраўднымі 52 подпісы. Каля 20 ужо адкліканы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG