22-гадовая Юлія Кашаверава ў віцебскім СІЗА ўжо 5 месяцаў — з 20 кастрычніка мінулага году. 23 лютага суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прысудзіў ёй 1,5 года пазбаўленьня волі за тое, што на маршы пратэсту яна пашкодзіла міліцэйскі бус і сарвала шапку і маску з амапаўца.
Былому ратавальніку, 26-гадоваму Рыгору Давыдаву, прысудзілі 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пакараць яго патрабавала памочніца пракурора Аліна Касьянчык.
Ініцыятыва dissidentby дапамагае наўпрост празь перадачы, атаварку, афармленьне падпіскі на газэты і часопісы, пералічэньне сродкаў на асабістыя рахункі палітвязьняў і іх сем’яў.
У Берасьці абвясьцілі прысуд першай дзясятцы ўдзельнікаў падзей 13 верасьня.
Таксама палітычная зьняволеная запатрабавала спыніць ціск на яе адвакатаў.
За абразу службовых асобаў МУС затрымала відэаблогера, гаворыцца ў тэлеграм-канале прэс-службы міністэрства. На апублікаваным відэа — Руслан Ліньнік.
Праваабаронцы прызналі Марыю Сафонаву і Андрэя Сысуна палітычнымі зьняволенымі. Іх пакаралі за надпісы «Жыве Беларусь!», «Лука, сыходзь!» і «3%».
За свае перакананьні ён адседзеў у «псыхушках» і лягерах каля 17 год. Але ўрэшце ўбачыў перамены, да якіх не спадзяваўся дажыць.
Аляксею Навальнаму прысудзілі прэмію мужнасьці Жэнэўскага форуму па правах чалавека і дэмакратыі. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымаў кіраўнік штабоў расейскага апазыцыянэра Леанід Волкаў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адмяніў указ экс-прэзыдэнта Дональда Трампа, які абмяжоўвае ўезд у Злучаныя Штаты для іншаземцаў, якія знаходзіліся за межамі краіны і не атрымалі права на ўезд.
Сацыяльная сетка Facebook заблякавала акаўнты вайскоўцаў у Мʼянме. Кампанія падкрэсьліла, што хунта ўжывае сьмяротную зброю супраць пратэстоўцаў.
Улады КНДР выкарыстоўваюць працу палітычных зьняволеных, у тым ліку дзяцей, для здабычы вугалю, які затым ідзе на экспарт, а заробленая замежная валюта ідзе на разьвіцьцё ракетна-ядзернай праграмы Пхэньяну.
Каардынацыйная Рада 24 лютага паведаміла, што на два месяцы працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай абвінавачанай у справе «Прэс-клюбу» Ксеніі Луцкінай.
У суботу быў затрыманы відэаблогер Руслан Ліньнік, у якога больш за 90 тысяч падпісчыкаў.
16-гадовага Мікіту Залатарова пакаралі 5 гадамі калёніі за «масавыя беспарадкі». Бацька Мікіты Залатарова расказаў «Настоящему Времени», ці чакаў ён такога прысуду, і што яго ўразіла падчас сьледзтва.
Аўтары дакумэнту патрабуюць прыцягнуць Голікава да крымінальнай адказнасьці, а каналу СТВ вынесьці пісьмовае папярэджаньне.
Аляксандру Васілевічу падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на 2 месяцы.
Гісторыі і рэакцыі пацярпелых, камэнтары псыхатэрапэўтаў з карысным лайфхакам і ацэнка праваабаронцы.
Чарговы арышт на месяц атрымала жыхарка Гомля Анастасія Перавошчыкава. Яна ўжо была асуджаная на 15 дзён арышту тры разы. Цяпер — яшчэ два разы па 15 дзён. Усяго ў ІЧУ Анастасія мусіць правесьці 75 сутак.
Два дні таму Анісія Казьлюк вызвалілася з Жодзінскага ізалятара, дзе адбыла 13 дзён, а да таго 7 дзён правяла на Акрэсьціна.
Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай Валер Кавалеўскі кажа, што, па іхных зьвестках, ад 50 да 80% сілавікоў — у апазыцыі да Лукашэнкі, але асьцерагаюцца сыходзіць, называе галоўны вынік 200 дзён пратэстаў супраць фальсыфікацыі і гвалту, тлумачыць адрозьненьне каманды Ціханоўскай ад атачэньня Лукашэнкі.
Разам зь Ігарам яшчэ 11 палітвязьняў працяглы час знаходзяцца за кратамі без суду.
Гамяльчук яшчэ ў першы дзень у зьняволеньні пачаў галадоўку.
На Магілёўскай ратушы тыдзень як стаў гадзіньнік, бо некаму завесьці. З Музэю гісторыі Магілёва, які месьціцца ў ёй, на знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара Аляксея Бацюкова сышоў 56-гадовы дазорца гадзіньніка Генадзь Галоўчык.
Лекараў Пінскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Юлію і Вячаслава звольнілі пасьля ўдзелу ў нацыянальным страйку 26 кастрычніка 2020 году. З прычыны ціску праваахоўных органаў яны пакінулі краіну. Сямейная пара расказала Свабодзе, як зьмянілася іх жыцьцё пасьля пачатку выбарчай кампаніі.
Славутая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка пракамэнтавала даклад Міжнароднага камітэту расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі аб зьдзеках з жанчын.
Адна з арыштаваных — Юлія Слуцкая — скардзіцца на праблемы са здароўем і кепскую працу пошты.
Карэспандэнта інтэрнэт-сайту «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць паводле артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»).
У панядзелак 22 лютага ў Маскву прыляцела Юлія Навальная — жонка апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які знаходзіцца за кратамі. Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал палітыка.
Вядомага праваабаронца Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня. Ляўрэата прэміі Францускай Рэспублікі «Свабода, роўнасьць, братэрства» трымаюць у гомельскім СІЗА за «арганізацыю і фінансаваньне масавых беспарадкаў». Так органы расцанілі ягоную дапамогу рэпрэсаваным беларусам.
Былы кіраўнік аддзелу па выбарах БДІПЧ АБСЭ, а цяпер спэцпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандар Шлык расказвае пра падрыхтоўку заканадаўчай і практычнай базы для правядзеньня дэмакратычных выбараў у Беларусі.
22 лютага праходзіць другое паседжаньне крымінальнага працэсу аб выдачы мэдычнай таямніцы пра тое, што забіты актывіст Раман Бандарэнка быў цьвярозы.
Мікалай Варабей, які валодае 51 адсоткам акцый украінскай кампаніі «Прикарпатзахідтранс», захоўвае кантроль над прадуктаправодам, нягледзячы на санкцыі, ухваленыя Радай нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны 19 лютага супраць Віктара Медведчука, які валодае іншай часткай акцый гэтай кампаніі.
За бел-чырвона-белыя жалюзі ў прыватным доме пад Менскам шматдзетную сям’ю Сяргея і Сьвятланы Мельянцоў хацелі паставіць на ўлік як сацыяльна праблемную. Правялі цэлае сацыяльнае расьсьледаваньне, бацькоў выклікалі на Раду прафіляктыкі. Аказалася, падстаў для пастаноўкі на ўлік няма.
22 лютага Камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне і падатковай службе Менску паставілі задачу «прыняць вычарпальныя меры па ўключэньні ў эканоміку гораду грамадзян, якія доўгі час не працуюць».
«Кармленьне галубоў» на цэнтральнай плошчы спынілася яшчэ ў чэрвені 2020-га. Блогеры Пятрухін і Кабанаў за кратамі.
Арганізацыі і асобы, зацікаўленыя ў сьвяткаваньні 25 сакавіка, сустракаліся на мінулым тыдні.
Музыку і словы напісаў Павал Аракелян, над анімацыяй працавала Маргарыта Ціхановіч.
Да гэтага розныя людзі неаднаразова прыяжджалі фатаграфаваць дом актывістаў у вёсцы Перасецы Рагачоўскага раёну, над якім да 21 лютага лунаў нацыянальны сьцяг.
Гэтыя людзі амаль усё жыцьцё падтрымлівалі Лукашэнку. Яны расказваюць, чаму рабілі такі выбар і як зьмяніліся іх думкі пасьля леташніх падзей.
22 лютага судзьдзя Дзьмітры Дэбой вынес прысуд у крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі». 16-гадовы Мікіта Залатароў пакараны 5 гадамі выхаваўчай калёніі.
Культурнае жыцьцё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага перасьледу іншадумцаў, заявіла ў нядзелю міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, нагадаўшы, што ўлады Беларусі адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменьнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы.
Людміла* (імя зьмянілі на просьбу гераіні) працавала ў Дзяржаўным камітэце маёмасьці больш за 10 гадоў. Заўваг да ейнай працы не было. Нядаўна кіраўнік прапанаваў ёй звольніцца.
Адвакат Марыі Калесьнікавай, якую Міністэрства юстыцыі плянуе пазбавіць ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасьць, зьвярнулася са скаргай у Вярхоўны суд.
Як найменей сем чалавек (тры жанчыны і чатыры мужчыны) затрымалі на пратэстных акцыях з 19 па 21 лютага, паведамляе валянтэрскі тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых».
Нямірныя, сілавыя пратэсты амаль ніколі не перамагаюць дзякуючы менавіта свайму сілавому складніку. Перамога нават гвалтоўнага пратэсту — гэта перамога духу, гэта вынік дэмаралізацыі бюракратычнага і сілавога апаратаў рэжыму
Падпісанты лічаць, што патрэбнае перш за ўсё правядзеньне новых, сумленных выбараў, пасьля чаго новыя ўлады, маючы народны давер, змогуць ажыцьцяўляць неабходныя рэформы і зьмены ў заканадаўстве.
Эфэктыўнасьць вакцыны ад COVID-19 карпарацый Pfizer і BioNTech у Ізраілі, дзе на дадзены момант ад каранавірусу прышчэплены самы вялікі працэнт насельніцтва ў сьвеце, перавысіла 95 адсоткаў. Такія зьвесткі апублікавала міністэрства аховы здароўя Ізраіля.
На пачатак 2021 году запазычанасьць арганізацый і ІП у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) склала 11,7 мільёна рублёў.
Загрузіць яшчэ