Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жэрару Дэпард’ё выставілі абвінавачваньне ў згвалтаваньні


Жэрар Дэпард'ё і Аляксандар Лукашэнка ў Беларусі, 23 ліпеня 2015 году.
Жэрар Дэпард'ё і Аляксандар Лукашэнка ў Беларусі, 23 ліпеня 2015 году.

Маладая акторка заявила, што актор у 2018 годзе двойчы зрабіў адносна яе дзеяньні сэксуальнага характару. Гэта ўжо другая яе спроба прыцягнуць Жэрара Дэпард’ё да суду, піша «Нямецкая хваля»​.

Францускія праваахоўныя органы пачалі афіцыйнае расьсьледаваньне ў справе абвінавачваньня актора Жэрара Дэпард’ё ў сэксуальных дамаганьнях і згвалтаваньні.

Расьсьледаваньне было распачата яшчэ ў сьнежні, аднак вядома пра яго стала толькі 23 лютага з паведамленьня агенцтва AFP. Маладая акторка і танцорка, паводле гэтага паведамленьня, абвінавачвае 72-гадовага актора ў тым, што ён у жніўні 2018 году ў сваёй парыскай кватэры двойчы зрабіў адносна яе дзеяньні сэксуальнага характару.

Акторка яшчэ ў жніўні 2018 году падала заяву ў паліцыю, аднак расьсьледаваньне было спынена ў чэрвені 2019 году з прычыны адсутнасьці доказаў віны Дэпард’ё. У жніўні 2020 году акторка падала больш падмацаваны пазоў, які запатрабаваў новага расьсьледаваньня. Адвакат Дэпард’ё заявіў, што яго кліент цалкам адмаўляе абвінавачваньні.

Жэрар Дэпард’ё двойчы прыяжджаў у Беларусь.

  • У 2015 годзе актор пазнаёміўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які паказаў яму рэзыдэнцыю «Азёрны» ў Астрашыцкім гарадку. Тады Дэпард’ё заявіў, што хацеў бы пажыць сярод сялян у Беларусі, «таму што там прыгожа і прэзыдэнт добры чалавек».
  • У 2017 годзе Дэпард’ё наведаў Менскі завод вінаградных вінаў і заключыў дамову на выкарыстаньне свайго партрэта на ўпакоўцы мясной прадукцыі, якую беларускае прадпрыемства пастаўляе ў Расею.
  • У 2019 годзе ён атрымаў участак зямлі у Лапаровічах пад Менскам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG