Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі з Ізраіля пацьвярджаюць эфэктыўнасьць вакцыны Pfizer


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Эфэктыўнасьць вакцыны ад COVID-19 карпарацый Pfizer і BioNTech у Ізраілі, дзе на дадзены момант ад каранавірусу прышчэплены самы вялікі працэнт насельніцтва ў сьвеце, перавысіла 95 адсоткаў. Такія зьвесткі апублікавала міністэрства аховы здароўя Ізраіля.

Гэта значыць, што сярод людзей, якія атрымалі дзьве дозы вакцыны, колькасьць хворых каранавіруснай інфэкцыяй на 95 адсоткаў менш, чым сярод не прышчэпленага насельніцтва. У дачыненьні да цяжкай формы інфэкцыі і да сьмяротнага зыходу гэты паказчык дасягае 99 працэнтаў.

У ходзе клінічных выпрабаваньняў да пачатку вакцынацыі эфэктыўнасьць вакцыны ацэньвалася ў тыя ж 95 адсоткаў.

Дасьледаваньне, як паведамляе Der Spiegel, таксама паказала, што вакцына эфэктыўная ня толькі для абароны ад інфэкцыі, але і прадухіляе яе перадачу — у 89,4 адсотка выпадкаў вакцынаваныя не перадаюць вірус іншым людзям.

У Ізраілі да цяперашняга моманту хаця б адну дозу вакцыны атрымалі ўжо каля паловы насельніцтва краіны, а каля 2,9 мільёнаў — гэта 30 працэнтаў — атрымалі дзьве дозы. Вакцынацыя пакуль не праходзіць сярод дзяцей. Улады паставілі задачу прышчапіць усё дарослае насельніцтва да канца сакавіка.

З пачаткам кампаніі па масавай вакцынацыі колькасьць новых выпадкаў інфэкцыі і сьмерцяў ад яе ў Ізраілі пачала зьніжацца. У сярэдзіне студзеня ў краіне было каля 80 тысяч актыўных выпадкаў хваробы, цяпер іх менш за 50 тысяч. Улады краіны пачалі паступова аслабляць каранцінныя захады — плянуецца дазволіць тым, хто зрабіў вакцынацыю, наведваць рэстараны, культурныя мерапрыемствы, а таксама выяжджаць за мяжу.

Адносна шпаркімі тэмпамі ідзе вакцынацыя таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША. Краіны ЭЗ ад іх прыкметна адстаюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG