Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Людміла Казак зьвярнулася ў Вярхоўны суд і патрабуе скасаваньня адміністрацыйнай справы


Людміла Казак

Адвакат Марыі Калесьнікавай, якую Міністэрства юстыцыі плянуе пазбавіць ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасьць, зьвярнулася са скаргай у Вярхоўны суд.

Людміла Казак патрабуе скасаваць пастанову ў адміністрацыйнай справе, якую міністэрства выкарыстоўвае ў якасьці фармальнай нагоды для спыненьня яе адвакацкай ліцэнзіі. У скарзе Казак адзначыла, што пры сваім затрыманьні ў канцы верасьня нават фізычна не магла аказаць непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі — яе схапілі раптоўна і адразу ж пасадзілі ў службовы аўтамабіль, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Адвакатка прывяла ў якасьці доваду норму артыкулу 23.4 Закона аб органах унутраных спраў. Яна абавязвае супрацоўніка органаў унутраных спраў ва ўсіх выпадках абмежаваньня правоў і свабодаў грамадзяніна тлумачыць яму падставы для гэтага, а таксама правы і абавязкі. Адвакатка лічыць, што яе затрыманьне было больш падобным да выкраданьня, ніхто ёй не назваўся і не тлумачыў падставаў затрыманьня.

Раней праваабаронцы заявілі, што ціск на Казак можа быць зьвязаны выключна з тым, што адвакатка абараняе інтарэсы палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай.

Абаронца таксама прывяла ў скарзе факты парушэньня сілавікамі яе права на абарону ў ходзе адміністрацыйнага працэсу. Яна мела права на дапамогу адваката з моманту абвяшчэньня ёй аб адміністрацыйным затрыманьні. Аднак у Цэнтральны РУУС адвакатаў Людмілы Казак не пусьцілі, яна трапілі да падабароннай толькі на наступны дзень, калі Казак ужо прывезьлі на Акрэсьціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG