Журналіст «MБХ медиа» Раман Папкоў у лістападзе адседзеў 15 сутак на Акрэсьціна. Раcейскі журналіст гаворыць пра беспасьпяховасьць тактыкі «аксамітных рэвалюцый» супраць брутальнага паліцэйскага гвалту ў 2020 годзе, пры гэтым лічыць, што ў Беларусі, адрозна ад Расеі, сфармавалася палітычная нацыя.