Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны атрымаў прэмію Жэнэўскага форуму па правах чалавека


Аляксей Навальны ў судзе.
Аляксей Навальны ў судзе.

Аляксею Навальнаму прысудзілі прэмію мужнасьці Жэнэўскага форуму па правах чалавека і дэмакратыі. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымаў кіраўнік штабоў расейскага апазыцыянэра Леанід Волкаў.

Уручэньне прэміі адбудзецца ў чэрвені гэтага году. Жэнэўскі форум па правах чалавека праводзіцца з 2009 году падчас пасяджэньня Рады ААН па правах чалавека.

У лісьце арганізатараў форуму гаворыцца, што Навальны «быў абраны за тое, што натхняе сьвет сваёй выбітнай мужнасьцю ў барацьбе за справядлівасьць і грамадзянскія правы». Арганізатары форуму выказалі надзею на тое, што Аляксей Навальны «будзе хутка вызвалены і зможа атрымаць узнагароду асабіста і даць відэаінтэрвію перад уручэньнем». Калі Навальны будзе ў зьняволеньні, арганізатары плянуюць запрасіць на ўручэньне прэміі «каго-небудзь з членаў яго сям’і», гаворыцца ў паведамленьні.

Жэнэўскі форум па правах чалавека праводзіцца штогод з 2009 году напярэдадні пасяджэньня Рады ААН па правах чалавека. Форум арганізуюць 25 праваабарончых няўрадавых арганізацый, якія таксама штогод уручаюць Прэмію ў галіне абароны правоў жанчын. У 2018 годзе ляўрэатам Прэміі мужнасьці стаў расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза.

  • 2 лютага Сіманаўскі суд Масквы пастанавіў адправіць Аляксея Навальнага ў калёнію. Умоўнае пакараньне, якое ён атрымаў па справе «Іў Рашэ» ў 2014 годзе, замянілі на 3,5 года калёніі агульнага рэжыму. Апазыцыянэр павінен правесьці ў зьняволеньні больш за два з паловай гады. Рашэньне суду пакуль не ўступіла ў сілу. Да разгляду апэляцыі Навальны знаходзіцца ў СІЗА.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG