Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узгадніў санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў за перасьлед Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Міністры замежных справаў дзяржаваў ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі 22 лютага дамовіліся ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да чатырох высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў у адказ на перасьлед расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага

Санкцыі павінны быць падрыхтаваныя да сакавіка. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Падчас сустрэчы не абмяркоўваліся імёны тых, хто падпадае пад санкцыі. Але, як паведамляе Reuters са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў, гаворка ідзе пра кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі, начальніка турмы «Матроская цішыня», дзе ўтрымліваецца Навальны, начальніка Расгвардыі і генэральнага пракурора Расеі.

Краіны Эўразьвязу лічаць крымінальны перасьлед Навальнага палітычна матываваным, яны заклікалі Расею неадкладна вызваліць яго. Заклік ня быў пачуты, 20 лютага маскоўскі гарадзкі суд пацьвердзіў рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі аб замене Навальнаму ўмоўнага тэрміну на рэальны па старой крымінальнай справе.

Паплечнікі Аляксея Навальнага Леанід Волкаў і Іван Жданаў напярэдадні на відэаканфэрэнцыі з кіраўнікамі МЗС 8 краінаў Зьвязу выступалі за ўключэньне ў санкцыйны сьпіс людзей з атачэньня Пуціна. Па словах Волкава, Крэмль разумее размову толькі «з пазыцыі сілы», і толькі прамы санкцыйны ціск на набліжаных да Пуціна асобаў можа дапамагчы вызваліць Навальнага.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў раней заяўляў, што Масква «гатовая» да разрыву адносін з ЭЗ у выпадку, калі Брусэль увядзе жорсткія санкцыі. Расея абвінавачвае Эўразьвяз ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы ў сувязі са справай Навальнага і настойвае, што асуджэньне апазыцыянэра не зьвязанае з палітыкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG