Былы інжынэр «Беларуськалію» Ўладзімер Цімошчанка з жонкай і дваімі малымі дзецьмі ў кастрычніку зьехаў зь Беларусі ў Польшчу. Кажа, што пагражалі крымінальнай справай за арганізацыю пратэстаў, спрабавалі прыцягнуць да суду за маршы жонку Ганну, шантажавалі тым, што забяруць дзяцей.