Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook заблякаваў акаўнты вайскоўцаў у М’янме праз пераварот


20 лютага. Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты супраць пратэстаўцаў.
20 лютага. Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты супраць пратэстаўцаў.

Сацыяльная сетка Facebook заблякавала акаўнты вайскоўцаў у Мʼянме. Кампанія падкрэсьліла, што хунта ўжывае сьмяротную зброю супраць пратэстоўцаў.

Забарона дзейнічае ў Facebook і Instagram і распаўсюджваецца на вайскоўцаў і падкантрольныя ім арганізацыі.

Facebook таксама забараніў «зьвязаным з вайскоўцамі арганізацыям» рэкляму на сваіх плятформах.

«Падзеі пасьля дзяржаўнага перавароту 1 лютага, уключаючы сьмяротны гвалт, выклікалі неабходнасьць забароны», — заявілі ў кампаніі.

Паводле сацыяльнай сеткі, хунта выкарыстоўвае Facebook для распаўсюджваньня сваіх абвінавачваньняў у фальсыфікацыях выбараў, у якіх перамагла затрыманая цяпер лідэрка Мʼянмы Аун Сан Су Чжы.

Тым часам 25 лютага адбыліся сутыкненьні прыхільнікаў і праціўнікаў ваенных дзеяньняў на вуліцах найбуйнейшага гораду краіны Янгона.

  • Сілы бясьпекі нязьменна ўзмацняюць выкарыстаньне сілы супраць масавай і ў значнай ступені мірнай кампаніі грамадзянскага непадпарадкаваньня, якая патрабуе ад хунты адмовіцца ад улады.
  • Маштабныя вулічныя акцыі пратэсту адбываюцца з таго часу, як 1 лютага вайскоўцы ўчынілі дзяржаўны пераварот і затрымалі грамадзянскую лідэрку Мʼянмы Аун Сан Су Чжы.
  • ЗША, Канада і Вялікабрытанія ўвялі санкцыі супраць генэралаў, якія кіруюць Мʼянмай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG