Выйшаў у сьвет фільм «Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета» беларускай рэжысэркі і журналісткі тэлеканалу «Настоящее время» Вольгі Абрамчык.
Сьледчы камітэт накіраваў дакумэнты ў Генэральную пракуратуру, каб ініцыяваць пытаньне перад Латвіяй аб экстрадыцыі былога прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду, колішняга кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы.
Журналістаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву і Дзьмітрыя Солтана затрымалі ў Менску. Як паведамляе «Белсат», цяпер яны ў ізалятары на Акрэсьціна.
Мянчук Алег Заяц спыніў сухую галадоўку, якую пачаў у ізалятары на Акрэсьціна 23 студзеня на знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, прысуду.
Журналісты ў 2020-м годзе сталі мішэньню. 10 журналістаў цяпер застаюцца за кратамі. На іх заведзеныя крымінальныя справы. Сваякі і калегі палітзьняволеных журналістаў расказваюць пра непрапарцыйны ціск на незалежныя мэдыя і пра тое, як зьмянілася іх жыцьцё пасьля затрыманьняў.
Беларуская рэжысэрка і журналістка тэлеканалу «Настоящее время» Вольга Абрамчык расказвае, як рабілася дакумэнтальнае кіно «Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета» аб масавых пратэстах у Беларусі, чым гэты фільм унікальны, чаму глядзець яго будзе цяжка, але абавязкова трэба.
9 лютага пачнецца суд над Лявонам Халатранам. Лявон быў сябрам перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, да арышту працаваў у культурным хабе ОК16. «Ён кіраваў там „Руін-барам“, сябраваў з Марыяй Калесьнікавай. Быў нашым агульным найлепшым сябрам», — кажуць пра палітвязьня актывісты штабу.
Гэта будзе крокам у адказ на ранейшае рашэньне Расеі абвясьціць пэрсонамі нон грата трох дыпляматаў з краінаў ЭЗ.
На мінулым тыдні пачалося галасаваньне за народных прадстаўнікоў на лічбавай плятформе «Сход». На момант публікацыі прагаласавалі ўжо больш за 20 тысяч чалавек.
У ізалятары часовага ўтрыманьня Буда-Кашалёва шаснаццаты дзень галадае жыхар Гомля Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага арышту.
Былы прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас пацьвердзіў, што ён за мяжой і жывы.
Фрунзэнскі суд Менску 9 лютага пачне разглядаць крымінальную справу за «масавыя беспарадкі» супраць журналістак тэлеканалу «Белсат» Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай). Іх затрымалі 15 лістапада пасьля стрыму з «плошчы Пераменаў», дзе сілавікі разганялі дэманстрантаў.
Палітзьняволены Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідзкім раённым судзе асудзілі на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, у лісьце да сяброў выказаў думку, каму выгадна зацягваць час пераменаў у Беларусі.
Былы дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Шульц памёр ва ўзросьце 100 гадоў.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і хварэў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 100 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Стараста вёскі Жычын і дэпутат Першамайскага сельсавету Валер Білібуха пасьля 9 жніўня перажыў ператрус ГУБАЗіКу і допыт на паліграфе ў справе аб размаляванай у Бярозе міліцэйскай хаты.
Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, па ўсім сьвеце ўкалолі больш за 128,7 мільёна доз вакцыны супраць COVID-19.
Канада выдзеліць 2,25 млн даляраў (1,76 млн даляраў ЗША) на падтрымку арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасьці, што садзейнічаюць прасоўваньню дэмакратыі.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка — пра плян перамогі, стратэгію далейшых дзеяньняў, спосабы міжнароднага ўзьдзеяньня на рэжым і працу над памылкамі.
Гвалт з боку аднаго з былых сужэнцаў, якія сумесна пражываюць, могуць прызнаць гвалтам у сямʼі. Чыноўнікі таксама хочуць увесьці зьмены па ахоўным прадпісаньні. Разглядаюць таксама варыянт абмежаваць куплю зброі тымі, хто дапусьціў гвалт у дачыненьні да блізкіх сваякоў або чальцоў сямʼі
Беларусы стварылі пэтыцыю з патрабаваньнем дадаць смайлік бел-чырвона-белага сьцяга ў табліцу кадаваньня Юнікоду.
У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС краінаў Балтыі «выказалі падтрымку народу Беларусі, які мужна змагаецца за свабоду і дэмакратыю».
Сястра палітвязьня Ганна Севярынец зьвяртаецца да шматдзетнай маці, кіраўніцы цэнтру «Матуля» Веранікі Сярдзюк.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску Дырк Шубэль.
Жыхары Пружан Аляксандр Онахаў і ягоная жонка Вікторыя Онахава-Жураўлёва маюць 7 родных дзяцей, а яшчэ 6 гадуюць як прыёмных. Два месяцы таму на доме Онахавых вісеў бел-чырвона-белы сьцяг. Спачатку Вікторыю, а 5 лютага яе мужа Аляксандра выклікалі ў міліцыю на «прафіляктычную размову».
Гарадзенец Валер Юдзін з 1992 году захоўвае бел-чырвона-белы сьцяг, які некалі вісеў на аблвыканкаме ў Горадні. Мужчына чакае, калі зможа перадаць гораду рэліквію, і сьцяг вернецца на сваё месца.
43% беларусаў лічаць Расею найбольшай пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Пры гэтым 86% ставяцца добра да Расеі, а 60% — і пэрсанальна да Ўладзіміра Пуціна. Такія вынікі апытаньня польскага Цэнтру ўсходазнаўства.
Работнікі «Гродна Азоту» перадалі нам запіс размовы генэральнага дырэктара Ігара Ляшэнкі з супрацоўнікамі.
У магілёўскіх журналістаў Аліны Скрабуновай і Аляксандра Сідарэўскага, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», супрацоўнікі Ленінскага аддзелу міліцыі забралі кампутары, тэлефоны, фота- і відэатэхніку. Іх вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным мэдыя без акрэдытацыі.
«Навесьці тут парадак!». На гэтых заводах звальнялі чыноўнікаў і пагражалі крымінальнымі справамі. Глядзім, што там цяпер.
Расея абвясьціла пэрсонамі нон грата трох дыпляматаў з краінаў ЭЗ. Пра гэта заявіла ў пятніцу расейскае МЗС.
Праваслаўныя хрысьціяне Беларусі аб’ядналіся ў групу, дзе гавораць пра асабістае пакаяньне і заклікаюць да яго іншых. У гэтым яны бачаць спосаб да пераменаў да лепшага ў беларускім народзе і краіне.
Суд Жлобінскага раёну 5 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі» і «гвалт у дачыненьні да міліцыі» супраць дваіх жыхароў Жлобіну.
Жонка Ігара Лосіка Дар’я расказала Свабодзе, як ён выходзіць з галадоўкі.
Францускі вытворца шын Michelin адказаў на зварот беларускіх актывістаў з нагоды парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
У сумеснай заяве ад 5 лютага беларускія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць неадкладна вызваліць праваабаронцаў «Офіса па правах людзей з інваліднасьцю» Сяргея Драздоўскага і юрыста Алега Граблеўскага.
Вэтэраны беларускай журналістыкі і кіраўнікі незалежных СМІ апублікавалі адкрыты ліст з патрабаваньнем спыніць гвалт і беззаконьне ў краіне.
Супрацоўніца крамы Symbal.by расказала пра ўмовы ўтрыманьня ў менскім ізалятары на Акрэсьціна.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне паведамляе, што супрацоўнікі дзяржаўнага кіраваньня запусьцілі адкрыты ліст за адстаўку Лукашэнкі.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 4 лютага разгледзеў адміністрацыйныя справы па артыкуле 23.34 КаАП (несанкцыянаваны пікет) у дачыненьні да мужа і жонкі. Жыхарка Гомля сьведчыла ў судзе, што знайшла ў лесе пакунак са сьцягам, а празь некалькі хвілін іх затрымаў АМАП.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў усклаў адказнасьць за тое, у якіх умовах утрымліваюцца затрыманыя на масавых акцыях пратэсту, на саміх іх удзельнікаў.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы спэцпадразьдзяленьня «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар адмаўляецца ад крапавага бэрэта.
Толькі палова людзей ва ўзросьце 18–21 ухваляе дзейнасьць Пуціна. Гэта паказала апытаньне «Левада-цэнтру», праведзенае ў студзені 2021 году. Са студзеня 2020 году ўзровень ухваленьня прэзыдэнта ў гэтай групе ўпаў на чвэрць, у параўнаньні з посткрымскай эўфарыяй — амаль удвая.
4 лютага ў судзе Савецкага раёну Менску разгледзелі справы яшчэ дзьвюх супрацоўніц крамы Symbal.by — Анастасіі Трафімчык і Вольгі Ігнатовіч.
Пэтыцыю накіруюць у Генэральную пракуратуру Беларусі ўвечары 4 лютага.
У 2020 годзе ў Вілейскім раёне памерлі 957 чалавек. — на 201 больш, чым у 2019-м
Загрузіць яшчэ