Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле валянтэраў, за апошнія тры дні затрымалі як найменей сем чалавек


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Як найменей сем чалавек (тры жанчыны і чатыры мужчыны) затрымалі на пратэстных акцыях з 19 па 21 лютага, паведамляе валянтэрскі тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых».

Як мінімум адну жанчыну і двух мужчын даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў 1-м завулку Акрэсьціна.

У сацсетках зьявілася фота- і відэаінфармацыя аб лякальных акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і перасьледу іншадумцаў у Менску і іншых населеных пунктах (Наваградку, Наваполацку, Івацэвічах, Ракаве, Ратамцы).

У сталіцы акцыі (міні-шэсьці, вывешваньне сьцягоў, ланцугі салідарнасьці) прайшлі на вул. Пушкіна, у мікрараёнах Шабаны, Навінкі, Міхалова, Каменная Горка, Серабранка, Чырвоны Бор, Грушаўка.

У розных раёнах Менску зьявіліся знакі падтрымкі журналісткі tut. by Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, абвінавачаных у разгалашэньні мэдычнай таямніцы (мэдыцынскага заключэньня па факце сьмерці Рамана Бандарэнка).

Акцыі пратэсту праходзяць штодня амаль 200 дзён.

  • Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію швайцарскай газэце Le Temps канстатавала цяжкую сытуацыю з вулічнымі пратэстамі: «Пагаджуся, што мы страцілі вуліцу. У нас няма сродкаў змагацца з гвалтам рэжыму супраць дэманстрантаў: ён узброены, моцны, таму так, цяпер здаецца, што мы прайгралі. Ведаю, што беларусы стаміліся, ім страшна». «Але мы адбудоўваем сёньня структуры, каб змагацца заўтра. Мы працуем над тым, каб аб’яднаць розныя апазыцыйныя ініцыятывы, якія ўзьнікаюць амаль паўсюль: лекары, навукоўцы, сілавікі... Наша стратэгія складаецца ў тым, каб лепш арганізавацца, пастаянна ціснуць на рэжым да моманту, калі людзі зноў будуць гатовыя выйсьці на вуліцу, магчыма, вясной», — заявіла палітык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG