Паліцыя Мальты затрымала чацьвярых чалавек па падазрэньні ў арганізацыі забойства журналісткі Дафнэ Каруаны Галіцыі.
Былы пажарнік абскардзіў у судзе сваё звальненьне зь Міністэрства надзвычайных сытуацый. Суд стаў на бок міністэрства. Але мужчына судзіцца далей.
Беларуская чыгунка ўвяла дадатковыя цягнікі Менск — Вільня і Вільня — Менск на 22–24 лістапада, сказалі Свабодзе ў даведцы чыгункі. У гэтыя дні ў Вільні будуць праходзіць мерапрыемствы з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў.
Магілёўскі актывіст незарэгістраванай афіцыйна апазыцыйнай партыі Мікалая Статкевіча Дзьмітры Астапаў расказаў Свабодзе, што яго зьбілі невядомыя за апазыцыйную дзейнасьць.
«Забанілі» і футбольных фанатаў зь Ліды і Слоніма, але яны ўжо перабраліся на новыя інтрэнэт-адрасы.
Tut.by, Onliner.by, «Наша ніва» і іншыя просяць Apple, Google і «Яндэкс» паказваць беларусам беларускія навіны
У Бэрліне забіты лекар Фрыц фон Вайцзэкер — сын першага прэзыдэнта аб’яднанай Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера. Матывы забойства пакуль невядомыя.
У лістападзе мужчына вярнуўся з адпачынку, які праводзіў дома. Сьцьвярджаецца, што пасьля тэрміновай службы ён зьбіраўся заставацца служыць па кантракце.
30 гадоў таму 20 лістапада 1989 году была прынятая Канвэнцыя ААН аб правах дзіцяці. Дзеля чаго быў патрэбны гэты дакумэнт? Якія правы дзяцей найчасьцей парушаюцца ў Беларусі? Тлумачыць Андрэй Маханько, заснавальнік і сябра рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Разуменьне».
У Лёндане ў аўторак, 19 лістапада, адбылося пахаваньне былога савецкага палітычнага зьняволенага, вядомага прадстаўніка савецкага дысыдэнцкага руху, публіцыста і пісьменьніка Уладзіміра Букоўскага.
22 лістапада ў Вільні будуць ушаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў. Свабода знайшла сучасных Кастусёў Каліноўскіх і спытала, як ім жывецца з такім імем.
Самым маладым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі стала 22-гадовая каралева прыгажосьці Марыя Васілевіч, якая была «рамантычна зьвязана» з прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, піша The Times.
У 28-ы дзень нараджэньня БелаПАНу пачаў працаваць сайт у памяць пра памерлага летась заснавальніка інфармацыйнага агенцтва Алеся Ліпая.
Канстанціна Бурыкіна вызвалілі з калёніі пасьля трох гадоў зьняволеньня. Але дачка абвінаваціла яго ў сэксуальным гвалце, і гэтая справа яшчэ не закрытая.
Паводле лічбаў Цэнтрвыбаркаму, на сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны апазыцыйны кандыдат. Ці праўда, што ў палове папярэдніх скліканьняў Палаты прадстаўнікоў не было апазыцыі?
Крывашэеў раскрыў зьвесткі пра лекаваньне назіральніка, але ня ведаў перадгісторыі.
«Апэляцыйны пратэст, які быў пададзены на прысуд Менскага гарадзкога суда, пракурорам адкліканы», — паведаміў Зьміцер Паліенка сайту palitviazni.info.
Рух «Талібан» у Аўганістане паведаміў пра вызваленьне двух закладнікаў, амэрыканца Кевіна Кінга і аўстралійца Тымаці Ўікса, якія былі ў палоне ад 2016 году.
Пад пэтыцыяй супраць цыркаў з выкарыстаньнем жывёлаў на сайце petitions.by падпісаліся ўжо 8563 чалавекі (на момант публікацыі).
Каля 7 мільёнаў дзяцей сёньня пазбаўленыя волі: гэта тыя, хто знаходзіцца ў турмах, цэнтрах утрыманьня мігрантаў ды іншых закрытых установах. Такія зьвесткі прыводзяцца ў новым глябальным дасьледаваньні ААН.
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
У сацыяльнай сетцы TikTok зьявілася дадатковая маска, якая ператварае твар чалавека ў каціны.
У Беларусі пачалі адпраўляць у войска новых прызыўнікоў. Лічбы восеньскага прызыву падаў Telegram-канал Міністэрства абароны.
Кандыдат з заклееным ротам як ілюстрацыя кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар уладаў? І чаму пасьля «выбараў» хацелася ў душ і пераапрануцца? Пра ўдзел у кампаніі шчыра расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Супрацоўнікі менскага ДАІ спынілі 17 лістапада аўтамабіль «Крайсьлер» з нумарамі «неўстаноўленага ўзору». Аўтамабіль зьмясьцілі на стаянку Ленінскага РАУС, на кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.
Цяжка быць дырэктарам альбо завучам і не фальсыфікаваць што заўгодна кожны дзень з розных нагодаў. Проста таму, што так працуе сыстэма, і ня толькі выбарчая.
Пра гэта Свабодзе паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Цэнтральнага апарата Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Дачка, якая вінаваціла яго ў сэксуальным гвалце, не чакала вызваленьня бацькі.
Зьніжэньне для беларусаў цаны на шэнгенскую візу да 35 эўра, скарачэньне тэрміну выдачы візаў да 10 дзён.
Францускі актор Жэрар Дэпардзьё палка прысягаў у любові да Беларусі і яе кіраўніка, але не сьпяшаецца пускаць карані на выдзеленых яму 15 сотках на Менскім моры.
Ён заклікаў вернікаў не злавацца, калі бедныя стукаюцца ў іх дзьверы.
Славаччына і Чэхія 17 лістапада адзначаюць 30-ю гадавіну Аксамітнай рэвалюцыі — негвалтоўнага пратэстнага руху, які паклаў канец камуністычнаму ўраду ў Чэхаславаччыне.
Героі Лявона Вольскага па-рознаму ўражаныя выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Трэцяя нядзеля лістапада — Усясьветны дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэньняў (ДТЗ). Адзначаецца з 2005 году, статус гэтага дня замацаваны адмысловай рэзалюцыяй ААН.
Пра знойдзеных на Замкавай гары паўстанцаў можна будзе даведацца з экспанатаў новай выставы, арганізаванай Дзяржаўным музэем Літвы ў будынку былой віленскай турмы для палітычных вязьняў.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
21-гадовы Ўладзь Рудакоў кінуў працу на дзяржаўным радыё, ганяе па Беларусі і вядзе тэлеграм-канал «Куды палез?!». Пагаварылі з хлопцам пра тое, дзе ў Беларусі цікавыя мясьціны і чаму замежнага турыста ня ўразяць Нясьвіж і Мір.
Сем імгненьняў тыдня, або Рэчы, пра якія мы ня ведалі яшчэ тыдзень таму.
Кожны чацьвёрты падлетак у Беларусі задумваецца пра суіцыд.
22 лістапада парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў урачыста перапахаваюць на могілках Росы ў Вільні. А дзе ў Беларусі можна ўшанаваць паўстанцаў 1863–1864 гадоў?
У гэты дзень выказваецца салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі.
У Гомлі на вуліцы Хатаевіча, што ў 10 хвілінах ад цэнтру гораду, праходзіць пікет з удзелам сямі апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
Парлямэнт Нямеччыны прыняў закон, які робіць абавязковымі прышчэпкі дзяцей ад адру і ўводзіць штрафы для бацькоў, калі прышчэпкі ня будуць зробленыя. Закон аб абавязковай вакцынацыі дзяцей ад адру пачне дзейнічаць у сакавіку 2020 году.
Працягваецца канфлікт паміж Менскім інавацыйным унівэрсытэтам і Міністэрствам адукацыі. Пакуль у ВНУ бастуюць студэнты, а Мінадукацыі не зьбіраецца працягваць акрэдытацыю гэтай ВНУ па шэрагу спэцыяльнасьцяў, Свабода распытала выпускнікоў пра іхную alma mater.
Парк імя Янкі Купалы ўвесь перакапаны — тут будаўнікі пракладваюць траншэі пад кабэль для дадатковага асьвятленьня. Гісторыкі кажуць, што пры гэтых работах могуць разбурыць падмуркі ўнікальных будынкаў.
Беларуская рэжысэрка-дакумэнталістка Вольга Абрамчык прайшла пешкі знакамітым шляхам сьвятога Якуба. Такім чынам яна вырашыла выпрабаваць сябе і зьмяніць жыцьцёвы ракурс пасьля цяжкай працы над фільмам пра людзей, якія робяць, падавалася б, немагчымае.
Школьнік Іларыён Т. папярэджаны камісіяй па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыі, якая прайшла на плошчы Свабоды 6 кастрычніка. Тады ў цэнтры Менску Мікалай Статкевіч правёў у межах перадвыбарчага пікета сустрэчу ў абарону незалежнасьці. За ўдзел у пікеце пакуль ніхто ня быў пакараны.
На ўсё пайшло 4 гадзіны і 4 эўра.
Вядомы расейскі гісторык забіў і расчляніў былую студэнтку, зь якой жыў да забойства. Чаму навіна пра брутальнае забойства ў Расеі выклікала шырокую і супярэчлівую рэакцыю ў Беларусі?
Загрузіць яшчэ