У сацыяльнай сетцы TikTok зьявілася дадатковая маска, якая ператварае твар чалавека ў каціны.
У Беларусі пачалі адпраўляць у войска новых прызыўнікоў. Лічбы восеньскага прызыву падаў Telegram-канал Міністэрства абароны.
Кандыдат з заклееным ротам як ілюстрацыя кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар уладаў? І чаму пасьля «выбараў» хацелася ў душ і пераапрануцца? Пра ўдзел у кампаніі шчыра расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Супрацоўнікі менскага ДАІ спынілі 17 лістапада аўтамабіль «Крайсьлер» з нумарамі «неўстаноўленага ўзору». Аўтамабіль зьмясьцілі на стаянку Ленінскага РАУС, на кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол.
Цяжка быць дырэктарам альбо завучам і не фальсыфікаваць што заўгодна кожны дзень з розных нагодаў. Проста таму, што так працуе сыстэма, і ня толькі выбарчая.
Пра гэта Свабодзе паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю Цэнтральнага апарата Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч.
Дачка, якая вінаваціла яго ў сэксуальным гвалце, не чакала вызваленьня бацькі.
Зьніжэньне для беларусаў цаны на шэнгенскую візу да 35 эўра, скарачэньне тэрміну выдачы візаў да 10 дзён.
Францускі актор Жэрар Дэпардзьё палка прысягаў у любові да Беларусі і яе кіраўніка, але не сьпяшаецца пускаць карані на выдзеленых яму 15 сотках на Менскім моры.
Ён заклікаў вернікаў не злавацца, калі бедныя стукаюцца ў іх дзьверы.
Славаччына і Чэхія 17 лістапада адзначаюць 30-ю гадавіну Аксамітнай рэвалюцыі — негвалтоўнага пратэстнага руху, які паклаў канец камуністычнаму ўраду ў Чэхаславаччыне.
Героі Лявона Вольскага па-рознаму ўражаныя выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.
Трэцяя нядзеля лістапада — Усясьветны дзень памяці ахвяраў дарожна-транспартных здарэньняў (ДТЗ). Адзначаецца з 2005 году, статус гэтага дня замацаваны адмысловай рэзалюцыяй ААН.
Пра знойдзеных на Замкавай гары паўстанцаў можна будзе даведацца з экспанатаў новай выставы, арганізаванай Дзяржаўным музэем Літвы ў будынку былой віленскай турмы для палітычных вязьняў.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
21-гадовы Ўладзь Рудакоў кінуў працу на дзяржаўным радыё, ганяе па Беларусі і вядзе тэлеграм-канал «Куды палез?!». Пагаварылі з хлопцам пра тое, дзе ў Беларусі цікавыя мясьціны і чаму замежнага турыста ня ўразяць Нясьвіж і Мір.
Сем імгненьняў тыдня, або Рэчы, пра якія мы ня ведалі яшчэ тыдзень таму.
Кожны чацьвёрты падлетак у Беларусі задумваецца пра суіцыд.
22 лістапада парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў урачыста перапахаваюць на могілках Росы ў Вільні. А дзе ў Беларусі можна ўшанаваць паўстанцаў 1863–1864 гадоў?
У гэты дзень выказваецца салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі.
У Гомлі на вуліцы Хатаевіча, што ў 10 хвілінах ад цэнтру гораду, праходзіць пікет з удзелам сямі апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты.
Парлямэнт Нямеччыны прыняў закон, які робіць абавязковымі прышчэпкі дзяцей ад адру і ўводзіць штрафы для бацькоў, калі прышчэпкі ня будуць зробленыя. Закон аб абавязковай вакцынацыі дзяцей ад адру пачне дзейнічаць у сакавіку 2020 году.
Працягваецца канфлікт паміж Менскім інавацыйным унівэрсытэтам і Міністэрствам адукацыі. Пакуль у ВНУ бастуюць студэнты, а Мінадукацыі не зьбіраецца працягваць акрэдытацыю гэтай ВНУ па шэрагу спэцыяльнасьцяў, Свабода распытала выпускнікоў пра іхную alma mater.
Парк імя Янкі Купалы ўвесь перакапаны — тут будаўнікі пракладваюць траншэі пад кабэль для дадатковага асьвятленьня. Гісторыкі кажуць, што пры гэтых работах могуць разбурыць падмуркі ўнікальных будынкаў.
Беларуская рэжысэрка-дакумэнталістка Вольга Абрамчык прайшла пешкі знакамітым шляхам сьвятога Якуба. Такім чынам яна вырашыла выпрабаваць сябе і зьмяніць жыцьцёвы ракурс пасьля цяжкай працы над фільмам пра людзей, якія робяць, падавалася б, немагчымае.
Школьнік Іларыён Т. папярэджаны камісіяй па справах непаўналетніх за ўдзел у акцыі, якая прайшла на плошчы Свабоды 6 кастрычніка. Тады ў цэнтры Менску Мікалай Статкевіч правёў у межах перадвыбарчага пікета сустрэчу ў абарону незалежнасьці. За ўдзел у пікеце пакуль ніхто ня быў пакараны.
На ўсё пайшло 4 гадзіны і 4 эўра.
Вядомы расейскі гісторык забіў і расчляніў былую студэнтку, зь якой жыў да забойства. Чаму навіна пра брутальнае забойства ў Расеі выклікала шырокую і супярэчлівую рэакцыю ў Беларусі?
Больш за 100 зьняволеных, якія адбываюць пакараньне ў 8 беларускіх калёніях, цягам апошніх 4 гадоў дыстанцыйна атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў Менскім інавацыйным унівэрсытэце.
За пару соцень мэтраў ад магілёўскага аблвыканкаму мужчына на вазку ня мог перасекчы праспэкт. Наземных пераходаў у тым раёне няма. А ў падземным не працавалі пад’ёмнікі.
Урад Беларусі ўхваліў грант на распрацоўку «мабільнай праграмы для садзейнічаньня пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы», піша БелТА са спасылкай на Pravo.by.
У школах дзеці-дыябэтыкі часта ўводзяць сабе інсулін у прыбіральні. Як толькі дзіцяці спаўняецца 18 гадоў, інваліднасьць здымаюць. Сярод дарослых толькі людзі з інваліднасьцю атрымліваюць бясплатны інсулін.
На працягу 2019 году сацыяльная сетка Facebook выдаліла дзясяткі мільёнаў пастоў, якія прапагандавалі тэрарызм, суіцыд, дзіцячую парнаграфію, гвалт, а таксама зьмяшчалі ненавісьніцкія выказваньні і інфармацыю пра наркагандаль.
У міжрэччы Сажа і Дняпра схаваліся нешматлікія пасёлкі. Яны частка Лоеўскага раёну, але «хуткая» да іх езьдзіць з Гомля. Да Лоева — 15 кілямэтраў, але ехаць туды «па зямлі» — 130 кілямэтраў. Дарогі паміж вёскамі часта лясныя, з калюжынамі і паваленымі дрэвамі, на некаторых мапах іх нават няма.
Дзяўчына, якую зьнялі на відэа са стосам паперы каля урны на берасьцейскім выбарчым ўчастку, кажа, што ў яе руках быў утрая складзены бюлетэнь.
Горадзенскія назіральнікі 13 лістапада зафіксавалі шэраг парушэньняў на выбарчых участках. Яны расказалі, як людзей прымушаюць ісьці на датэрміновае галасаваньне.
Чарговая скарга на фальсыфікацыю яўкі паступіла ад назіральнікаў.
Найбуйнейшая чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» (Člověk v tísni) занесеная ў расейскі сьпіс непажаданых арганізацый.
Яўген Шаўко балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Купалаўскай выбарчай акрузе № 95 у Менску. Ён жыве ў доме для інвалідаў і вэтэранаў, дзе мае вялікую падтрымку.
Акцыянэрнае таварыства «Українська залізниця» налета плянуе адкрыць два новыя чыгуначныя маршруты ў Беларусь.
Беларусь — апошняя краіна Эўропы, дзе па-ранейшаму існуе сьмяротнае пакараньне. Улады краіны не публікуюць афіцыйную статыстыку пра выкананьне вышэйшай меры пакараньня.
Група ўйгурскіх актывістаў, якая базуецца ў Вашынгтоне, заявіла, што яны вызначылі каля 500 лягераў і турмаў, якія Кітай падтрымлівае ў рамках праграмы масавага інтэрнаваньня нацыянальнай меншасьці ўйгураў.
Атрымаў на службе траўму — абяцаюць 25% зьніжкі на платныя паслугі клінік.
У 9 год ён стварыў групу «Ўкантакце» пра дзейнасьць ЦРУ. У 14 завязаў перапіску з прэзыдэнтамі эўрапейскіх краін. У 15 самастойна зьехаў вучыцца ў Польшчу. «З маёй грамадзянскай пазыцыяй і ня ў межах БРСМ тут не прабіцца», — кажа Максім Мішчанка.
На ўчастку 550 Коласаўскай акругі ў Менску 12 лістапада было людна. Жыхары інтэрнату БНТУ сьпяшаліся аддаць свой голас у першы ж дзень датэрміновага галасаваньня.
12 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адказваюць на 10 гарачых пытаньняў. Што думае пра гей-парады Андрэй Дзьмітрыеў, як ставіцца да сьмяротнага пакараньня Алег Гайдукевіч, чаму Валер Варанецкі выступае за беларускую мову? Даведайцеся больш пра тых, хто хоча кіраваць гэтай краінай.
Парэшткі лідэра антырасейскага паўстаньня Кастуся Каліноўскага перапахаваюць у Вільні 22 лістапада. Свабода пацікавілася, як у Беларусі зарабляюць на культавым гістарычным пэрсанажы праз паўтара стагодзьдзя.
Які вынік і сэнс маніфэстацыі, якая сабралася на мінулым тыдні на заклік блогера NEXTA, аўтара стужкі «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», якую ў інтэрнэце паглядзелі 2 мільёны карыстальнікаў?
У сеціве зьявілася паведамленьне, што сёньня, на 89-м годзе жыцьця, памерла канадзкая пісьменьніца Эліс Манро, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2013 году. Навіна аказалася фэйкам.
Загрузіць яшчэ