Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына экс-прэзыдэнта Нямеччыны забілі ў Бэрліне падчас лекцыі


У Бэрліне забіты лекар Фрыц фон Вайцзэкер — сын першага прэзыдэнта аб’яднанай Нямеччыны Рыхарда фон Вайцзэкера. Матывы забойства пакуль невядомыя.

Напярэдадні Фрыц фон Вайцзэкер чытаў лекцыю пра захворваньні печані ў прыватнай клініцы Schlosspark-Klinik ў раёне Шарлотэнбург, дзе ён працуе з 2005 году. Там на яго напаў невядомы і нанёс яму сьмяротнае нажавое раненьне.

Паліцыянт у цывільным, які знаходзіўся сярод гледачоў, спрабаваў перашкодзіць нападніку, але сам атрымаў цяжкае раненьне. Фрыцу фон Вайцзэкер было 59 гадоў. Нападніка затрымалі.

Рыхард фон Вайцзэкер быў прэзыдэнтам Нямеччыны ў 1984-1994 гадах. Яго праграмным выступам стала прамова на 40-ю гадавіну заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе, у якой ён назваў 8 траўня 1945 году «днём вызваленьня ад чалавеканенавісьніцкай сыстэмы нацыянал-сацыялістычнага панаваньня».

Падчас Другой сусьветнай вайны Рыхард фон Вайцзэкер служыў на Ўсходнім фронце, у прыватнасьці, пад Ленінградам падчас блякады гораду.

Ён памёр у 2015 годзе ва ўзросьце 94 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG