Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі адтэрміновак выдалі падчас восеньскага прызыву


У Беларусі пачалі адпраўляць у войска новых прызыўнікоў. Лічбы восеньскага прызыву падаў Telegram-канал Міністэрства абароны.

Цягам восеньскага прызыву камісіі выдалі больш 23 000 адтэрміновак. Зь іх каля 84% — адтэрміноўкі для працягу адукацыі.

Толькі 18 лістапада ў войскі накіравалі 1500 прызыўнікоў, зь іх 400 чалавек зь Менску і Менскай вобласьці. Накіроўваць у войска будуць да 29 лістапада, агулам у войска прызвалі 12 000 чалавек. Вайсковую прысягу навабранцы прымуць 14 лістапада.

Агулам гэтай восеньню позвы ў ваенкамат атрымалі калі 70 тысяч чалавек.

«Закон аб адтэрміноўках». Што важна ведаць

24 ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьменах законаў па пытаньнях эфэктыўнага функцыянаваньня вайсковай арганізацыі дзяржавы» (так званы «закон аб адтэрміноўках»).

Прыняты ў другім чытаньні законапраект прадугледжвае, што:

  • адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз (калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных сілах яму будзе давацца акадэмічны водпуск);
  • тым, хто «належным чынам» атрымаў позву аб прызыве, але ўхіляецца ад прызыву, абмяжуюць выезд за мяжу (паводле міністра абароны Раўкова, абмежаваньне на выезд будзе тычыцца і тых, каго ваенкамат не знайшоў і ня змог уручыць позву);
  • у вайсковым білеце могуць зрабіць пазнаку «адсутнасьць законных падставаў» для непраходжаньня службы, калі чалавек да 27 гадоў ухіляўся ад прызыву;
  • тых, хто мае такую пазнаку, ня будуць браць на дзяржаўную службу, у Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства надзвычайных сытуацый, органы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, Сьледчы камітэт і Камітэт судовых экспэртызаў;
  • замест разьмеркаваньня пасьля навучаньня ў ВНУ дазволяць служыць у войску па кантракце і не плаціць тады за адмову ад разьмеркаваньня.

Тэкст закону афіцыйна апублікаваны 30 ліпеня, асноўныя нормы набудуць моц праз 10 дзён. Гэта значыць, што прызыў, які адбудзецца ў жніўні-лістападзе, пройдзе паводле новых правілаў, але падобна, што ў тых, хто сёлета ўжо атрымаў адтэрміноўку і паступіў, напрыклад ,у магістратуру, права на адтэрміноўку адбіраць ня будуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG