Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб адтэрміноўках ад войска

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя менскага параду на Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня.
Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя менскага параду на Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьменах законаў па пытаньнях эфэктыўнага функцыянаваньня вайсковай арганізацыі дзяржавы», піша прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Гэта так званы «закон аб адтэрміноўках».

Я сёлета паступіў, ці забяруць мяне ў войска?

Закон набудзе моц праз 10 дзён пасьля яго афіцыйнай публікацыі. Калі яго апублікуюць 25 ліпеня, то пад яго не падпадуць тыя, хто сёлета паступіў у гэтым годзе ў ВНУ пасьля атрыманьня сярэдняй спэцыяльнай адукацыі або ў магістратуру пасьля ВНУ. Залічэньне на платнае аддзяленьне ў гэтым годзе заканчваецца да 4 жніўня — да пачатку дзеяньня закону. Гэта значыць, што ў войска да канца вучобы такія студэнты і магістранты прызывацца ня будуць — адтэрміноўка на адукацыю будзе дзейнічаць па старым законе.

У Міністэрстве абароны 23 ліпеня казалі, што восеньская прызыўная кампанія пачнецца паводле старых правілаў.

Што ў законе?

Прыняты ў другім чытаньні законапраект прадугледжвае, што:

  • адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць даваць толькі адзін раз (калі адтэрміноўкай студэнт ужо скарыстаўся, то на час службы ва Ўзброеных сілах яму будзе давацца акадэмічны водпуск);
  • тым, хто «належным чынам» атрымаў позву аб прызыве, але ўхіляецца ад прызыву, абмяжуюць выезд за мяжу;
  • у вайсковым білеце могуць зрабіць пазнаку «адсутнасьць законных падставаў» для непраходжаньня службы, калі чалавек да 27 гадоў ухіляўся ад прызыву;
  • тых, хто мае такую пазнаку, ня будуць браць на дзяржаўную службу, у Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства надзвычайных сытуацый, органы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, Сьледчы камітэт і Камітэт судовых экспэртызаў;
  • замест разьмеркаваньня пасьля навучаньня ў ВНУ дазволяць служыць у войску па кантракце і не плаціць тады за адмову ад разьмеркаваньня.

Міністар абароны Андрэй Раўкоў тлумачыў, што абмежаваньне на выезд за мяжу будзе тычыцца і тых, каго ваенкамат не знайшоў і ня змог уручыць позву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG