Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўца БТ выбачыўся за абразу назіральніка на выбарах

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вядоўца Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў на Facebook папрасіў прабачэньня за тое, што абразіў у эфіры «Панарамы» незалежнага назіральніка Аляксея Вазьняка.

Тэлевядоўца прызнаў, што ў сюжэце «Панарамы» «прагучала эмацыйная характарыстыка „ещё один буйный“», і папрасіў прабачэньня за «залішнюю эмацыйнасьць у тэксьце сюжэту».

Андрэй Крывашэеў тлумачыць: «паводле ягонага бацькі», Аляксей Вазьняк сапраўды доўгі час праходзіў псыхіятрычнае лекаваньне як элемэнт рэабілітацыі пасьля аўтамабільнай аварыі, а ці стаіць цяпер на псыхіятрычным уліку, невядома.

Пры тым Крывашэеў сьцьвярджае, што «графічная і факталягічная інфармацыя адпавядае рэчаіснасьці». Адкуль ён здабыў для перадачы зьвесткі пра здароўе назіральніка, ён не паведамляе.

Бацька назіральніка Сяргей Вазьняк расказвае, што асабіста сустрэўся з Крывашэевым і расказаў яму гісторыю сына: той пасьля дарожнага здарэньня дзевяць дзён быў у коме, месяц ляжаў у рэанімацыі, месяц у аддзяленьні нэўрахірургіі, яшчэ месяц у аздараўленчым цэнтры і год на амбуляторным лекаваньні. Сярод наступстваў была поўная страта памяці, некалькі месяцаў ён нават не пазнаваў бацькоў. Але, нягледзячы на кепскія прагнозы, яго «вярнулі да нармальнага жыцьця».

«З размовы ў мяне склалася ўражаньне, што Андрэй шчыра шкадуе, што дапусьціў у дачыненьні да майго сына гэткі абразьлівы эпітэт, — піша Сяргей Вазьняк пра вядоўцу БТ. — Перадгісторыю ён ня ведаў. Калі б ведаў, не дазволіў бы сабе такой фразы».

Ён дадае, што лічыць інцыдэнт вычарпаным, хоць, дадае, «напэўна, ня ўсе са мной пагодзяцца».

Парлямэнцкія выбары-2019 у Беларусі. Што варта ведаць

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў сёмага скліканьня — ніжнюю палату Нацыянальнага сходу — 17 лістапада. Датэрміновае галасаваньне праходзіла ад 12 да 16 лістапада. Папярэднія вынікі сталі вядомыя 18 лістапада, ніводзін апазыцыянэр ня трапіў у Нацыянальны сход.

  • За 5 дзён датэрміновага галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, паводле ЦВК, прагаласавала 35,77% выбарнікаў. Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра завышэньне яўкі больш чым у 2 разы.
  • Агулам у Палату прадстаўнікоў трапляе 110 дэпутатаў. Дэпутаты ніжняй палаты выбіраюцца паводле выбарчых акругаў, а не партыйных сьпісаў. Праўладная «Белая Русь» прапаноўвала выбіраць прынамсі палову дэпутатаў паводле партыйных сьпісаў (як, напрыклад, ва Ўкраіне), але ўлады гэтую ідэю адхілілі.
  • Галасаваць на выбарах у Палату маюць права усе паўналетнія грамадзяне Беларусі. Галасаваньне добраахвотнае і ня можа быць прымусовым. Скардзіцца на прымус да галасаваньня можна ў пракуратуру ці ў райвыканкамы.
  • Цяперашнія выбары адбыліся датэрмінова, хоць фармальна датэрміновымі ня лічацца. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — 4 гады. Але калі паміж выбарамі 2012 і 2016 гадоў прайшло 1449 дзён (3 гады, 11 месяцаў і 19 дзён), то паміж выбарамі 2016 і 2019-га пройдзе ўсяго 1162 дні (3 гады, 2 месяцы і 6 дзён).
  • Лукашэнка першапачаткова прапаноўваў правесьці выбары ў Палату на 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына тлумачыла, што гэтак ня варта рабіць. Урэшце на гэты дзень прызначылі выбары ў Савет Рэспублікі.
  • Выбары ў Савет Рэспублікі — верхнюю палату Нацыянальнага сходу — прайшлі 7 лістапада без удзелу звычайных беларусаў. Па 8 дэпутатаў ад вобласьці і яшчэ 8 ад Менску выбралі на абласных сходах дэпутаты гарадзкіх і раённых саветаў, яшчэ 8 дэпутатаў мае права прызначаць (але звычайна прызначае ня ўсіх) асабіста Аляксандар Лукашэнка. Ніводную кандыдатуру не адхілілі.
  • Фракцый у Палаце прадстаўнікоў няма. Апазыцыя амаль не трапляе ў Нацыянальны сход. Так, у Палаце прадстаўнікоў шостага скліканьня толькі 2 са 110 дэпутатаў — не прыхільнікі Лукашэнкі: Ганна Канапацкая ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беспартыйная Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы. У Савеце Рэспублікі апазыцыі няма.

Як выглядаюць сярэднестатыстычныя беларускія дэпутат, дэпутатка і прэзыдэнт. Фота

Свабода вырашыла стварыць «сярэднестатыстычных» беларускіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня з афіцыйных здымкаў на сайце Палаты. Зрабіць такі камбінаваны здымак можна ў графічным рэдактары, дадаўшы шэраг здымкаў асобнымі пластамі, выраўнаваўшы іх па вачах, вуснах і вушах і надаўшы частковую празрыстасьць (адсотак празрыстасьці роўны колькасьці здымкаў, падзеленай на 100, з акругленьнем у меншы бок).
1/4 Свабода вырашыла стварыць «сярэднестатыстычных» беларускіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня з афіцыйных здымкаў на сайце Палаты. Зрабіць такі камбінаваны здымак можна ў графічным рэдактары, дадаўшы шэраг здымкаў асобнымі пластамі, выраўнаваўшы іх па вачах, вуснах і вушах і надаўшы частковую празрыстасьць (адсотак празрыстасьці роўны колькасьці здымкаў, падзеленай на 100, з акругленьнем у меншы бок).
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
З 38 здымкаў дэпутатак самым незвычайным можна назваць фота Ганны Канапацкай. Яна ня толькі адзіная прадстаўніца апазыцыйнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў (Алена Анісім, якую таксама называюць апазыцыянэркай, не прадстаўляе ніякай партыі), але і тым адзіная, хто на фота ўсьміхаецца шырокай усьмешкай, паказваючы зубы.
2/4 З 38 здымкаў дэпутатак самым незвычайным можна назваць фота Ганны Канапацкай. Яна ня толькі адзіная прадстаўніца апазыцыйнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў (Алена Анісім, якую таксама называюць апазыцыянэркай, не прадстаўляе ніякай партыі), але і тым адзіная, хто на фота ўсьміхаецца шырокай усьмешкай, паказваючы зубы.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
З 72 здымкаў мужчын-дэпутатаў самым «апазыцыйным» фота можна назваць здымак Ігара Марзалюка: усе мужчыны сфатаграфаваныя строга анфас, Марзалюк жа на фота сядзіць напаўпаварота. Сам Марзалюк сябе не называе апазыцыйным дэпутатам, але часам не пагаджаецца з «мэйнстрымам» Палаты прадстаўнікоў.
3/4 З 72 здымкаў мужчын-дэпутатаў самым «апазыцыйным» фота можна назваць здымак Ігара Марзалюка: усе мужчыны сфатаграфаваныя строга анфас, Марзалюк жа на фота сядзіць напаўпаварота. Сам Марзалюк сябе не называе апазыцыйным дэпутатам, але часам не пагаджаецца з «мэйнстрымам» Палаты прадстаўнікоў.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Сярэднестатыстычны прэзыдэнт у Беларусі адзін: Аляксандар Лукашэнка. Выбраны ўпершыню ў 1994 годзе, ён перамагаў яшчэ на чатырох выбарах &mdash; пасьля 1994 году вынікі ўсіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не прызнаваліся заходнімі краінамі свабоднымі і сумленнымі. Фота &laquo;сярэднестатыстычнага прэзыдэнта&raquo; складзенае зь пяці афіцыйных перадвыбарчых партрэтаў Лукашэнкі. Некаторыя зь іх, магчыма, <a href="https://www.svaboda.org/a/lukashenko-photoshop/28764129.html" target="_blank">апрацаваныя ў &laquo;Фоташопе&raquo;</a>.
4/4 Сярэднестатыстычны прэзыдэнт у Беларусі адзін: Аляксандар Лукашэнка. Выбраны ўпершыню ў 1994 годзе, ён перамагаў яшчэ на чатырох выбарах — пасьля 1994 году вынікі ўсіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не прызнаваліся заходнімі краінамі свабоднымі і сумленнымі. Фота «сярэднестатыстычнага прэзыдэнта» складзенае зь пяці афіцыйных перадвыбарчых партрэтаў Лукашэнкі. Некаторыя зь іх, магчыма, апрацаваныя ў «Фоташопе».
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Previous slide
Next slide
  • Нацыянальны сход дзейнічае з 1996 году — пасьля таго як Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет XIII скліканьня. Выбары дэпутатаў Нацыянальнага сходу першага скліканьня не праводзіліся, Лукашэнка проста прызначыў туды ляяльных яму дэпутатаў Вярхоўнага Савету.
  • Нацыянальны сход амаль не распрацоўвае законапраектаў (часьцей гэта робяць міністэрствы і ведамствы) і амаль ніколі не галасуе супраць. Рэкорд шостага скліканьня Палаты прадстаўнікоў — 10 галасоў (9%) супраць звужэньня паўнамоцтваў сваёй палаты.
  • Краіны Заходняй Эўропы і ЗША не прызнавалі свабоднымі і дэмакратычнымі ніякія выбары і рэфэрэндумы ў Беларусі пасьля 1994 году. На ўсіх выбарах назіральнікі адзначалі шматлікія парушэньні, пасьля давалі рэкамэндацыі, але Лукашэнка прасіў яго «не павучаць».
  • На выбары 17 лістапада выстаўлялі кандыдатаў прынамсі 7 апазыцыйных партыяў і шэраг рухаў. На ранейшых выбарах далёка ня ўсіх апазыцыянэраў рэгістравалі кандыдатамі або чальцамі выбарчых камісій.
  • На пачатак датэрміновага галасаваньня з 560 зарэгістраваных засталося 516 кандыдатаў. 33 самі зьнялі свае кандыдатуры, яшчэ адносна 13 скасавалі рэгістрацыю за парушэньні (6 зь іх — ад апазыцыйнай «Эўрапейскай Беларусі»). Ніводнай безальтэрнатыўнай акругі няма
  • Выбары каштавалі бюджэту каля 23 млн беларускіх рублёў. Лукашэнка кажа, што выбары «павінны прайсьці як сьвята», а Нацыянальны сход мае стаць «дыскусійнай пляцоўкай для дыялёгу дэпутатаў з рознымі поглядамі». Старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну «палохала цішыня» вакол выбараў, а 99% беларусаў лічаць, што ня могуць паўплываць на органы ўлады.
  • Як сьцьвярджае ЦВК, яўка на выбары склала 77,22%. На трох мінулых выбарах у Палату называлася яўка каля 74%, а рэкорд быў у 2004 годзе, калі называлася яўка 89,84%.
  • Паводле папярэдніх вынікаў, у Палату прадстаўнікоў ​прайшлі 66 мужчын і 44 жанчыны​; 30 дзейных дэпутатаў, 2 чалавекі ва ўзросьце да 30 гадоў, ніводнага апазыцыянэра.
  • Сярод вядомых беларусаў, якія трапляюць у Палату прадстаўнікоў, былая міністарка інфармацыі Лілія Ананіч, «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч, кіраўнік «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч.
  • Незалежныя беларускія назіральнікі фіксавалі парушэньні на датэрміновым галасаваньні і ў асноўны дзень выбараў (731 парушэньне і 622 скаргі, у тым ліку 341 — толькі за 17 лістапада), кожнага трэцяга незалежнага назіральніка выдалілі з участка. Асноўным парушэньнем называецца адсутнасьць адкрытага падліку бюлетэняў і забарона на капіяваньне выніковага пратаколу ўчастковай камісіі. Назіральнікі АБСЭ назвалі выбары неадпаведнымі важным міжнародным дэмакратычным стандартам. Місіі СНД і ШАС назвалі выбары «празрыстымі і дэмакратычнымі».
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG