Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коратка пра 15 лістапада і зьняволеных пісьменьнікаў


15 лістапада — міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні. Штогод, пачынаючы ад 1981, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя, выказвае салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі.

  • Многія беларускія пісьменьнікі ў пачатку 20 стагодзьдзя прайшлі праз турмы: царскія, бальшавісцкія, польскія
  • У 30-я гады беларуская літаратура была амаль цалкам зьнішчаная разам зь беларускімі пісьменьнікамі
  • Беларускія пісьменьнікі зазналі пасьляваенныя сталінскія лягеры

У канцы 20 стагодзьдзя традыцыя зьняволеньня літаратараў аднавілася.

Пачалася ў 1998 з паэта Славаміра Адамовіча, які патрапіў у турму за верш «Забі прэзыдэнта».

У 21 стагодзьдзі празь беларускія турмы прайшлі ня толькі літаратары, але і сотні актывістаў, якія пачалі пісаць кнігі за кратамі.

У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 — 1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ» адной зь першых у сьвеце расказала сьвету пра савецкі ГУЛАГ.

Першы ў сьвеце літаратурны твор пра сталінскі ГУЛАГ напісаў беларус
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG