Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрацаваў сайт у памяць пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая 


Дырэктар БелаПАН Дзьмітрый Наважылаў на фоне партрэту Алеся Ліпая
Дырэктар БелаПАН Дзьмітрый Наважылаў на фоне партрэту Алеся Ліпая

У 28-ы дзень нараджэньня незалежнага інфармагенцтва БелаПАН пачаў працаваць сайт у памяць пра яго заснавальніка Алеся Ліпая. Ён раптоўна памёр у жніўні 2018.

Як адзначаюць белапанаўцы, сайт беларускамоўны — Алесь гаварыў і пісаў вершы па-беларуску, шмат зрабіўшы дзеля таго, каб родная мова жыла і разьвівалася.

«Захоўваць памяць пра Алеся — наш сьвяты абавязак, — кажа дырэктар кампаніі Дзьмітрый Наважылаў. — Мы — адна сям’я. Алесь — заснавальнік і нязьменны кіраўнік БелаПАН — быў і застаецца блізкім чалавекам для кожнага з нас. І мы заўсёды будзем захоўваць памяць пра яго».

Сайт складаецца зь некалькіх разьдзелаў: біяграфія Алеся Ліпая, яго журналісцкія працы, фатаграфіі і відэа зь ягоным удзелам. На асобнай старонцы сабраная паэтычная спадчына. У разьдзеле «Памяць» — інфармацыя пра тое, дзе ён пахаваны, спачуваньні з нагоды заўчаснага сыходу. Кожны можа ўшанаваць памяць Алеся Ліпая, пакінуўшы запіс.

Алесь Ліпай нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына на Капыльшчыне. У 1988-м, падчас вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледаваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай газэты «Лірнік». У тым жа годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі.

Аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш як 1000 кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, распаўсюдзіў іх па школах і бібліятэках.

У чэрвені 1996 году падчас апэрацыі па вызваленьні дзяцей, узятых у закладнікі ў дзіцячым садку ў Менску, браў інтэрвію ў тэрарыста, адцягваючы на сябе ягоную ўвагу.

Раптоўна памёр летась 23 жніўня ў адной са сталічных клінік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG