Канадзкі прафэсар Дэйвід Марплз гуляе па Менску пасьля трох забаронаў на ўезд у Беларусь.
Нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.
Ініцыятары стварэньня беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку сабралі 8 ахвотных, чыноўнікі кажуць, што для адкрыцьця трэба 12.
«Шчырасьць нікому не патрэбная,» — напісала Алія Шагіева, мастачка і дачка прэзыдэнта Кіргізстану.
Праваабаронца Тацяна Равяка сёньня сама рыхтавалася да арышту, а калі працэс супраць яе перанесьлі, адказала карэспандэнту Свабоды на пытаньні пра цяперашняе разгортваньне палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Праблемы будаўніцтва АЭС абмяркоўвалі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў, актывісты, эколягі.
Міліцыя спрабавала сарваць сустрэчу Маскіма Вінярскага з паплечнікамі, адвёзшы яго ў Маскоўскі РУУС Менску. Але ён сам вярнуўся да турэмнай брамы.
19 красавіка маюць судзіць намесьніка старшыні Менскай арганізацыі АГП Дзьмітрыя Кавалгіна і прэс-сакратарку АГП Ганну Красуліну. Іх абвінавачваюць ва «ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве»: сустрэчы Кавалгіна з арышту пад менскай турмой на Акрэсьціна 30 сакавіка.
Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі сябра БСДП «Грамада» на вырак суду Ленінскага раёну. 16 сакавіка актывіст быў пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за арганізацыю акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3.
У Баранавічах перанесенае судовае пасяджэньне ў справе Мікалая Чарнавуса-малодшага. Актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі ў час правядзеньня ў ягоным доме ператрусу.
На суд зь невядомых прычынаў не зьявіўся абаронца, зь якім папярэдне Тацяна Равяка заключыла дамову.
Суд у Маскве адхіліў пазоў бортправадніцы, якая патрабавала ад авіякампаніі адмяніць пункт патрабаваньняў, які вызначае дапушчальныя вагу, рост і памер адзеньня экіпажу.
Гомельскі журналіст Яўген Меркіс, які робіць трансьляцыі для тэлеканалу «Белсат», чакае чарговага суду над сабой за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ». Таксама 19 красавіка ў Менску будуць судзіць апэратара «Белсату» Алеся Любенчука.
На 1 траўня апазыцыя ў Менску плянуе акцыю салідарнасьці ў падтрымку рэпрэсаваных.
Хакейны клюб «Брэст» трапіў адразу ў два скандалы.
Лідэр аднаго з сэпаратысцкіх рухаў Каліфорніі Луіс Мартынэлі аб’явіў у панядзелак пра тое, што ён адмаўляецца ад спробы збору подпісаў пад пэтыцыяй аб правядзеньні рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каліфорніі і мае намер прасіць від на жыхарства ў Расеі.
Каб «сесьці на суткі», яму давялося самому ехаць у суд і патрабаваць азнаёміць яго з матэрыяламі ўласнай справы. Стрыжак абвясьціў галадоўку пратэсту.
Наколькі рэлігійныя беларусы?
Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», выступіў у абарону затрыманых па справе «Белага легіёну».
Чаму вызвалілі Зьмітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага?
Алег Рудакоў, апантаны руплівец беларускай справы ў Расеі, страціў працу, з арандаванай сядзібы ў цэнтры Іркуцку высяляюць моладзевы клюб «Крывічы», дзе ён адзін з кіраўнікоў.
Паводле вынікаў нацыянальнага дасьледаваньня распаўсюду гвалту ў дачыненьні дзяцей, вынікі якога перадае БелТА, вялікая доля беларускіх бацькоў ухваляюць фізычныя пакараньні сваіх дзяцей.
Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.
Сябра руху «За свабоду» Вадзім Бабін даведаўся, што быў завочна аштрафаваны на 25 базавых велічыняў за «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў»: ён нібыта наляпіў стыкер з гербам «Пагоня» на слуп у Карэлічах.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк накіраваў запыт начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама «з просьбай інфармаваньня аб прычынах затрыманьня» удзельнікаў праведзенага 15 сакавіка ў Магілёве «Маршу недармаедаў».
У вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёну ў старэнькай хаціне жыве шматдзетная сям’я Ірыны Янавай. У яе трое дзяцей — сын і дзьве дачкі, усе школьнікі. Хата не свая, і зь яе могуць выселіць. За электраэнэргію даўно не плацілі, і мясцовы «Энэргазбыт» пагражае судом.
Вядомых месцаў расстрэлаў у сталінскія часы пад Воршай два — урочышча Кабыляцкая гара і Харкаўскі лес.
На чым грунтуюцца абвінавачваньні? Ці можна разглядаць фігурантаў справы як палітвязьняў? Якой будзе рэакцыя Захаду на гэтую справу?
Паводле Эрдагана, пытаньне вяртаньня сьмяротнага пакараньня будзе неадкладна абмеркаванае з прэм’ер-міністрам і лідэрамі нацыяналістычнай апазыцыі.
Падзеі 17 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У расейскім горадзе Екацерынбургу памерла 78-гадовая пэнсіянэрка, затрыманая за крадзеж прадуктаў з крамы.
У падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні.
Больш за 100 чалавек сталі ахвярамі выбуху побач з сырыйскім горадам Алепа, паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека, які базуецца ў Лёндане.
Патрабаваньне вызваленьня Сяргея Кунцэвіча і іншых беларускіх вязьняў сумленьня будзе адным з асноўных на першамайскай акцыі 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдыюму БСДП («Народная грамада»).
Выяву кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка прыбралі з плоту Белдзяржтэлерадыёкампаніі.
У Менску зьявіліся выявы кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка.
У Італіі ва ўзросьце 117 гадоў памерла найстарэйшая з вядомых жыхароў плянэты — Эма Марана.
Падчас падпісаньня дамовы з уладамі Арканзасу ў фармацэўтычнай кампаніі McKesson меркавалі, што інʼекцыі будуць выкарыстоўвацца толькі ў мэдычных мэтах.
Сьвяткаваньне Вялікадня ў беларускай турме — на гэтую тэму Свабода пагутарыла з былымі вязьнямі, сьвятарамі, праваабаронцамі, сваякамі цяперашніх вязьняў.
Андрэй Стрыжак быў завочна пакараны 10 суткамі арышту гомельскім судом.
Наста Дашкевіч, жонка аднаго зь фігурантаў справы «Белага легіёну» — лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча, у размове з карэспандэнтам Свабоды выказала меркаваньне, што яе мужу дагэтуль не выстаўлялі абвінавачаньня ў стварэньні ўзброенага фармаваньня.
Адно з найбольшых пакараньняў за Дзень Волі адбыў бард зь Менску Зьміцер Захарэвіч.
Жалобная цырымонія разьвітаньня зь вядомым гісторыкам і археолягам Юрыем Боханам, які ўчора памёр ва ўзросьце 51 году, адбудзецца 15 красавіка ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) з 12:00 да 13:30.
Чаму «Вясна» не прызнае фігурантаў справы «Белага легіёну» палітвязьнямі і што трэба, каб прызнала, Свабодзе тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргі на рашэньні Ленінскага суду Горадні пэнсіянэра МУС Валерыя Курчэўскага і праваабаронцы Эдварда Дмухоўскага.
13 красавіка Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) заявіў, што «выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасьць» старшыні рады дырэктараў групы кампаній Fenox Global Group Віталя Арбузава.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец даведаўся 14 красавіка, што пакуль ён адбываў 15 сутак арышту за «Марш недармаедаў» у Воршы, яму прысудзілі чарговы штраф у 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага ў Менску.
На чарговым пасяджэньні форуму «Свабоду палітвязьням» два дзясяткі фігурантаў «справы Белага легіёну», якіх абвінавачваюць у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» і «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня», былі прызнаныя палітвязьнямі.
Разгляд крымінальнай справы супраць актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава пачнецца ў Маскоўскім судзе Менску а 10-й гадзіне 27 красавіка.
З чым зьвязанае падзеньне за 2015 год ужываньня алькаголю з 15 да 9,05 літраў і чаму пра гэта не паведамлялася раней, не гаворыцца.
Загрузіць яшчэ