Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народная грамада» заклікала да салідарнасьці зь Сяргеем Кунцэвічам


Сяргей Кунцэвіч, архіўнае фота

Патрабаваньне вызваленьня Сяргея Кунцэвіча і іншых беларускіх вязьняў сумленьня будзе адным з асноўных на першамайскай акцыі 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзыдыюму Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Народная грамада»).

У заяве выказваецца абурэньне з нагоды «незаконнага арышту» кіраўніка Менскага гарадзкога аргкамітэту «Народнай Грамады» Сяргея Кунцэвіча.

Прэзыдыюм БСДП («Народная грамада») заклікаў да салідарнасьці зь Сяргеем Кунцэвічам і іншымі абвінавачанымі па «справе патрыётаў».

«Мы пратэстуем супраць груба сфальсыфікаваных абвінавачваньняў супраць Сяргея, «доказы» якіх апублікаваныя з дапамогай афіцыйнай тэлевізіі.

Мы зьвяртаем увагу беларускай і міжнароднай грамадзкасьці на незалежныя відэадоказы, якія выкрываюць гэтую фальсыфікацыю. Мы заклікаем да кампаніі салідарнасьці зь Сяргеем Кунцэвічам і іншымі абвінавачанымі па «справе патрыётаў», гаворыцца ў заяве. Паплечнікі Сяргея Кунцэвіча заклікалі накіроўваць яму лісты салідарнасьці і падтрымкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG