Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Язэпа Варонкі


Дзеячы БНР, 1918. Язэп Варонка сядзіць другі справа.
Дзеячы БНР, 1918. Язэп Варонка сядзіць другі справа.

Падзеі 17 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 красавіка 1891 году нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны і дзяржаўны дзяяч, першы старшыня ўраду БНР.

Таксама ў гэты дзень

1905 — расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.

1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.

1932 — заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.

1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

2009 — з нагоды перадачы запрашэньня беларускаму кіраўніцтву для ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе чэскі прэзыдэнт Клаўс заявіў, што не падасьць рукі Лукашэнку.

У гэты дзень нарадзіліся

1936 — Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.

1938 — Васіль Лявонаў, міністар сельскай гаспадаркі Беларусі, які быў зьняволены, а пасьля вызваленьня далучыўся да апазыцыі.

1981 — Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі.

У памяці

1790 — памёр Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі.

2014 — у Мэксыцы ва ўзросьце 87 гадоў памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG