Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля рэфэрэндуму Эрдаган захацеў вярнуць сьмяротнае пакараньне ў Турэччыне


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган

Паводле Эрдагана, пытаньне вяртаньня сьмяротнага пакараньня будзе неадкладна абмеркаванае з прэм’ер-міністрам і лідэрамі нацыяналістычнай апазыцыі.

У час выступу перад сваімі прыхільнікамі прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што перамога на рэфэрэндуме аб значным пашырэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў можа дапамагчы правесьці наступны рэфэрэндум — аб вяртаньні сьмяротнага пакараньня, перадае Reuters.

Такі крок, піша Reuters, паставіць крыж на перамовах Турэччыны аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Сьмяротнае пакараньне ў Турэччыне было скасаванае ў 2004 годзе (у 2002-м — для злачынцаў у мірны, але не ваенны час). Пасьля гэтага Турэччына ратыфікавала Эўрапейскую канвэнцыю ў правах чалавека. Замест сьмяротнага пакараньня ўжывалася пажыцьцёвае зьняволеньне ў адзіночнай камэры.

Эрдаган казаў пра падтрымку законапраекту аб вяртаньні сьмяротнага пакараньня яшчэ ў 2014 годзе, анансаваў ягонае вяртаньне таксама месяц таму, кажучы прыхільнікам, што пасьля рэфэрэндуму парлямэнт мае «зрабіць неабходную рэч з улікам вашых патрабаваньняў». На сёньня адзінай краінай Эўропы, што ўжывае сьмяротнае пакараньне, застаецца Беларусь — астатнія краіны ці прыпынілі пакараньне сьмерцю, ці забаранілі яго.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG