Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу далі 19-ы штраф цягам году. Штрафаў ужо на 20 тысяч рублёў


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня БХД Павал Севярынец даведаўся 14 красавіка, што пакуль ён адбываў 15 сутак арышту за «Марш недармаедаў» у Воршы, яму прысудзілі чарговы штраф у 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага ў Менску.

Пры гэтым судзьдзя Натальля Лішчук адзначыла, што «Севярынец не зьявіўся ў суд, а значыць злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі».

Цяперашні штраф ужо 19-ы цягам году, таксама Севярынец двойчы адбываў адміністрацыйны арышт: на 15 сутак за Воршу і пазьней 10 сутак за акцыю ў абарону Курапатаў. Часьцей за ўсё — 16 разоў — Севярынца штрафавалі на 50 базавых велічыняў. Сума штрафаў за апошні год перавысіла 20 тысяч рублёў (больш як 10 тысяч даляраў).

Севярынец кажа Свабодзе, што будзе прасіць дапамогі ў выплаце штрафаў, бо сродкаў на гэта ня мае, а калі ня сплоціць, пачнуць канфіскоўваць маёмасьць. Свайго аўто ён ня мае, таму могуць канфіскоўваць тэхніку кшталту пральнай машыны, як ужо ня раз бывала зь іншымі актывістамі апазыцыі.

Акрамя штрафаў, Севярынец таксама мусіць заплаціць за знаходжаньне ў турме паводле тарыфу, менш выгаднага за пражываньне ў гостэле і харчаваньне ў McDonalds.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG