Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік сэпаратыстаў Каліфорніі кідае барацьбу і асталёўваецца ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Пратэсты супраць іміграцыйнага ўказу прэзыдэнта Трампа ў Каліфорніі 4 лютага 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Пратэсты супраць іміграцыйнага ўказу прэзыдэнта Трампа ў Каліфорніі 4 лютага 2017 году

Лідэр аднаго з сэпаратысцкіх рухаў Каліфорніі Yes California Луіс Мартынэлі аб’явіў у панядзелак пра тое, што ён адмаўляецца ад спробы збору подпісаў пад пэтыцыяй аб правядзеньні рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каліфорніі і мае намер прасіць від на жыхарства ў Расеі, паведамляюць каліфарнійскія газэты.

Луіс Мартынэлі, які далучае сябе да прагрэсістаў, здабыў вядомасьць у Каліфорніі летась як аўтар пэтыцыі з заклікам правесьці рэферэндум аб выхадзе Каліфорніі са складу ЗША. Збор подпісаў пад гэтай пэтыцыяй вядзецца ўжо некалькі месяцаў. Нягледзячы на тое, што амэрыканскай канстытуцыяй не прадугледжаны выхад штатаў са складу ЗША і папярэднія спробы збору подпісаў пад пэтыцыямі ў розных штатах прыцягвалі толькі маргіналаў, нешматлікія каліфарнійскія прыхільнікі незалежнасьці спадзяюцца, што непапулярнасьць у штаце Дональда Трампа можа прыцягнуць на іх бок новых прыхільнікаў.

Сур’ёзны ўдар па руху Yes California быў нанесены, калі стала вядома, што ягоны лідэр, амэрыканскі грамадзянін Луіс Мартынэлі, жыве ў Расеі са сваёй жонкай-расейкай. У панядзелак Мартынэлі заявіў, што ён спыняе кампанію барацьбы за незалежнасьць і адклікае сваю пэтыцыю. Ён тлумачыць гэтае рашэньне тым, што калі ў мінулым ён хацеў вярнуцца ў «акупаваную Каліфорнію» і змагацца за яе незалежнасьць з мэтай пабудовы грамадзтва, якое адлюстроўвае каштоўнасьці прагрэсісцкага руху, то цяпер ён здабыў у Расеі шчасьце і «будучыню, у якой няма месца партыйным рознагалосьсям і варожасьці». Ён мае намер зрабіць Расею сваім домам, калі расейцы праявяць дабрыню і прымуць яго ў якасьці пастаяннага жыхара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG