Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над праваабаронцай Тацянай Равякай перанесьлі на 26 красавіка


Тацяна Равяка

На суд зь невядомых прычынаў не зьявіўся абаронца, зь якім папярэдне Тацяна Равяка заключыла дамову.

Адвакату званілі на мабільны тэлефон, суд нават зрабіў запыт празь міліцыю, але прычыну няяўкі адваката высьветліць не ўдалося.

Тацяна Равяка ўрэшце вырашыла абараняць сябе сама і напісала адпаведную заяву, але цяпер ужо судзьдзя Вікторыя Шабуня вырашыла, што працэс нельга працягваць без высьвятленьня прычыны адсутнасьці адваката і перанесла пасяджэньне на 26 красавіка.

Праваабаронцу зь «Вясны», прэзыдэнтку Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні Тацяну Равяку вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі і брыдкаслоўі падчас акцыі салідарнасьці з затрыманымі на Дзень Волі, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 сакавіка. Тады міліцыя затрымала каля 40 удзельнікаў акцыі. Тацяна Равяка сваёй віны не прызнае, сьцьвярджае, што была на плошчы як праваабаронца.

XS
SM
MD
LG