Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна беларускіх бацькоў ухваляе фізычныя пакараньні дзяцей, — UNICEF


Паводле вынікаў нацыянальнага дасьледаваньня распаўсюду гвалту ў дачыненьні дзяцей, вынікі якога перадае БелТА, вялікая доля беларускіх бацькоў ухваляюць фізычныя пакараньні сваіх дзяцей.

28,5% апытаных бацькоў у Беларусі прызналіся, што ўжывалі фізычнае пакараньне да сваіх дзяцей у мінулым месяцы, а 17,4% лічаць яго эфэктыўным і абгрунтаваным. Больш за 51% бацькоў казалі, што ўжывалі «жорсткія дысцыплінарныя мэтады» да дзяцей.

31% апытаных цалкам пагадзіліся са сьцьвярджэньнем, што «правільнае выхаваньне дзіцяці ўключае фізычны гвалт», а 29,3% лічаць, што «часам папруга неабходная для дысцыплінаваньня дзіцяці». 48% пагадзіліся з тым, што, каб дзіця дасягнула посьпеху ў жыцьці, трэба «ня толькі заахвочваць, але і караць», а 36,4% мяркуюць, што неўжываньне пакараньня да дзяцей «псуе» дзяцей. Але 30% пагадзіліся, што «многія праблемы можна вырашаць шляхам дыялёгу».

Кожны пяты хлопчык і кожная сёмая дзяўчынка сярод навучэнцаў 5-7 клясаў сьцьвярджаюць, што перажылі цялеснае пакараньне, а кожны дзявяты навучэнец 9-11 клясаў кажа, што перажыў розныя формы фізычнага гвалту. Паводле апытаньня, 84% дзяцей у калёніях для непаўналетніх перажылі гвалт у сям’і.

Пры гэтым дасьледаваньні фіксуюць «эстафэту гвалту»: больш за 56% бацькоў, да якіх у дзяцінстве прымяняўся фізычны гвалт, самі ўжываюць такія пакараньні да сваіх дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG