Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 16 красавіка ў Польшчы прыгадваюць 65-я ўгодкі падзеяў, якія маюць агульны назоў Катынская трагедыя: расстрэлаў супрацоўнікамі НКВД 22 тысячаў польскіх афіцэраў, паліцыянтаў, навукоўцаў у Катыні, Харкаве, Медным і іншых месцах. У сувязі з гэтай датай у Польшчы ізноў падкрэсьліваюць, што беларускія ўлады адмаўляюцца ісьці на супрацоўніцтва з польскімі навукоўцамі, каб высьветліць імёны палякаў, забітых у Курапатах.