(Юнак: ) “Падтрымліваю гэтую ідэю, але ня ведаю, ці падтрымаюць іншыя. У нас іншыя стэрэатыпы цяпер”.
(Спадар: ) “Калі гэта не зьвязана зь нейкімі ідэалягічнымі лёзунгамі, а тычыцца выключна працы, то я вітаю”.
(Спадарыня: ) “Паколькі я чалавек пакаленьня, якое вырасла на суботніках, то гэта — як настальгічны ўспамін пра маладосьць”.
(Спадар: ) “Суботнікі патрэбныя абавязкова, працы ў горадзе вельмі шмат”.
(Юначка: ) “У некаторым сэнсе, можа, гэта і добра. Для школьнікаў, да прыкладу. Але для людзей дарослых гэта ня вельмі добра, бо гэта не на карысьць іхнай асноўнай працы”.
(Спадар: ) “Па-чалавечы — пазытыўна стаўлюся. Але што тычыцца адміністрацыйнага боку, то лічу, што ўсё гэта робіцца непрыстойна і абразьліва для людзей. Прымус нікому ня можа падабацца”.
(Юначка: ) “Як мне казаў мой бацька, раней суботнік — гэта ўсеагульная п’янка. Вельмі добра, калі вуліцы прыбіраюць і ўпрыгожваюць. Але я супраць вяртаньня тых, савецкіх суботнікаў”.
(Юнак: ) “Падаецца, што вяртацца да мінулага ня варта. Як кажуць, хто старое памяне — таму вока далоў”.
(Спадар: ) “Вельмі добрая рэч. Але ж было б значна лепей, калі б у гэтых суботніках людзі бралі ўдзел добраахвотна”.
(Юначка: ) “З аднаго боку, магчыма, што гэта і добра. Трэба падтрымліваць парадак і чысьціню. Але ж камуністычныя традыцыі ў гэтай абавязковасьці чуюцца — і гэта вельмі непрыемна. Я супраць такой ідэі”.
(Спадар: ) “Я думаю, што цяпер адбываецца тое, што і раней: пойдуць людзі на суботнік, ня пойдуць — ня мае ніякага значэньня. А колькі загадана сьпісаць на патрэбы гэтага кіраўніцтва, гэтулькі і будзе сьпісана”.
(Юнак: ) “Увогуле, ідэя прыбіраць свой двор і сваю вуліцу — цудоўная. Іншая рэч, што, да прыкладу, студэнтаў прымушаюць, каб яны падпісаліся, што яны абавязкова зробяць тое ці гэта. Мне вельмі не падабаецца, што гэта робіцца добраахвотна-прымусова”.
(Спадар: ) “Некалі ў беларусаў была такая традыцыя праводзіць Талаку: сабраць ураджай, пабудаваць хату — і ўсё гэта рабілася добраахвотна і дабрачынна. І вось гэтую Талаку іншы раз паноўная кляса і выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах. Тое ж можна бачыць і цяпер: адміністрацыйнымі сродкамі, па разнарадцы, іншы раз нават свае грошы трэба вылучаць. Вось гэтак добрыя традыцыі сталі выкарыстоўваць зь нядобрымі мэтамі”.