Мінакі праявілі смак да простага жыцьця з простымі радасьцямі.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, як Вы зьбіраецеся правесьці гэтыя выходныя?”
(Маладзён у чорнай байцы: ) "У мяне пляны ведаеце якія? Цудоўна патусавацца, файна расслабіцца".
(Ягоны сябра ў ланцугох: ) “На вечарынку схадзіць, пачытаць што-небудзь. Я люблю інтэрактыўныю, псыхалягічную літаратуру”.
(Маладзён у байцы: ) “А я чытаю акультную, каб забыцца на будзённыя праблемы, у якіх мы варымся”.
(Мужчына сярэдніх гадоў: ) “На лецішча паедзем. Прывядзем у парадак гарод, домік, кусьцікі, кветкі, парэчкі, маліну, ігрушы і яблыні”.
(Мужчына: ) “Я у Львоў паеду у госьці да брата”.
(Стары чалавек: ) “Пэнсію я не атрымаў, дык ня ведаю, як сустракаць і праводзіць. А звычайна я з праўнучкай гуляю, дый усё”.
(Жанчына ў спартовым гарнітуры: ) “Я буду дарабляць тое, што пасьпела за тыдзень. Пляны, зьвязаныя з працай. Я трэнэр”.
(Двое школьнікаў: ) “Мы за горад паедзем. Я з кампаніяй, будзем смажыць шашлыкі, слухаць музыку, сьмяяцца, адпачываць. А вось ён паедзе з бацькамі за горад”.
(Чалавек з шуфлем: ) “Я дворнікам працую. У суботу працуем, у нядзелю выходны. Я інвалід, у мяне ногі баляць. Так што я буду сядзець перад тэлевізарам цэлы дзень, дый усё”.
(Бадзёрая пэнсіянэрка: ) “А што выходныя? Вось мы працуем на дачы. Прыбіраем, кветачкі цьвітуць, гэта нашая радасьць, гэта ў нас ужо росквіт жыцьця. Толькі адны пэнсіянэры капаюцца ў зямлі. Быццам бы мы адны дыхаем. А маладыя не жадаюць працаваць на зямлі”.
А маладыя сапраўды ня прагнуць працаваць на зямлі. Вось чародка юных расьпівае джын-тонік і сок.
(Студэнт: ) “Я зьбіраюся пайсьці на піцу. А ў нядзелю буду доўга спаць. А ў наступныя выходныя пайду у паход са сваёй групаю”.
(Маладзён: ) “Пайду на дзень народзінаў да сябра, шашлыкі будзем смажыць”.
(Другі маладзён: ) “Хачу шашлычкоў насмажыць”.
(Дзяўчына: ) “Я пайду гуляць па горадзе”.
(Хлапец: ) “Буду граць у футбол, трэніравацца”.
(Школьніца: ) “Параблю ўрокі і пайду гуляць”.
(Маладзён: ) “Будуць грошы, куды-небудзь схаджу, ня будзе – таксама схаджу”.