Пад пагрозай ліквідацыі апынулася Асіповіцкая раённая арганізацыя ТБМ. Больш за 6 гадоў яна была зарэгістраваная на хатнім адрасе кіраўніцы Тацьцяны Барэль. Аднак цяпер, паводле новага закону, трэба шукаць іншае памяшканьне.
У Асіповіцкім райвыканкаме, куды зьвярнулася спадарыня Барэль, ёй прапанавалі памяшканьне толькі на агульных умовах арэнды, без усялякіх ільгот. Такіх сродкаў асіповіцкія ТБМ-аўцы, якіх усяго 23 чалавекі, ня маюць. Аднак яны спрабуюць знайсьці выйсьце – зарэгістравацца на прыватны дом у вёсцы аднаго зь сябраў. Яго цяпер правяраюць розныя службы, канчаткова вырашаць будзе раённая “вэртыкаль”, але надзея ўсё ж такі яшчэ ёсьць.
А вось у раённым цэнтры Горкі ўжо ідзе ліквідацыя грамадзкай арганізацыі "Любава". Яе кіраўніца Тацяна Кірыенка паведаміла, што арганізацыя была зарэгістраваная на кватэры ў жылым доме, і іншых варыянтаў жанчыны, якія заснавалі "Любаву", не знайшлі. Гэтая арганізацыя праіснавала 3 гады: займалася дабрачыннасьцю, праводзіла акцыі дапамогі дзецям-сіротам і сацыяльна неабароненым сем''ям. Спробы знайсьці новы юрыдычны адрас аказаліся безвыніковымі.
Ці шмат грамадзкіх арганізацыяў маюць такія праблемы? У абласной управе юстыцыі зьвесткі пра ліквідацыю грамадзкіх арганізацыяў у сувязі зь юрыдычнымі адрасамі мне не паведамілі. Гэта, сказалі, не сакрэтная інфармацыя, але патрэбен запыт, потым управа яго вывучыць.
Але такіх прыкладаў, пра якія я распавядала раней, становіцца ўсё болей. Праўда, у розных раёнах ёсьць свае нюансы: у адных актывісты скардзяцца, што ўсе памяшканьні кантралюе ўлада і яна не падтрымлівае іх арэнду тымі, хто не ў адным рэчышчы зь ёй. У іншых раёнах памяшканьні прапануюць, але трэба плаціць за іх немалыя грошы, і загадзя вядома, што ў арганізацыяў такіх сродкаў няма. Незалежны горацкі журналіст Эдуард Брокараў наступным чынам камэнтуе сытуацыю:
(Брокараў: ) “Памяшканьне – гэта тая “дубіна”, якой улада можа граміць гэты “трэці сэктар” як захоча. Для грамадзтва беларускага гэта будзе больш аднабаковае грамадзкае жыцьцё, і ўлада стане на 100% уладай ва ўсім”.
Кіраўнік фонду садзейнічаньня устойліваму разьвіцьцю Віталь Васількоў мае на гэты конт іншае меркаваньне. Ён згодны, што ўсе грамадзкія арганізацыі, якія так ці інакш выказалі сваё калі не адмоўнае, то стрыманае стаўленьне да цяперашняй улады, знаходзяцца пад пагрозай. Але наступствы гэтага працэсу бачацца яму іншымі.
(Васількоў: ) “Наступствы могуць быць самыя неверагодныя. Калі ціск павялічваецца, то можа ўзьнікнуць эфэкт спружыны. Чым большы ціск – тым большы супраціў. І грамадзкая актыўнасьць і грамадзкае дзеяньне будуць працягвацца, нягледзячы ні на якія ціскі і рэпрэсіі”.