Анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар не прызналі сябе вінаватымі ў пашкоджаньні будынкаў Менскага гарадзкога суду і Менскага сьледчага ізалятара. Абодва з кастрычніка 2019 пад вартай.
У спрэчцы аб фатаздымку макароны з батонам суд стаў на бок лідэра «Гавары праўду».
Суд Цэнтральнага раёну Гомля вынес рашэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да начальніка аддзелу РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт». За хабар яго пакаралі ... гадамі пазбаўленьня волі.
У эканамічным судзе Берасьцейскай вобласьці 5 лютага вынесьлі рашэньне па пазове Берасьцейскага аблвыканкаму да кампаніі «АйПауэр», якая займаецца будаўніцтвам акумулятарнага заводу ў Берасьці, паведамляе БелТА.
Пад сьледзтвам чатыры дырэктары цукровых заводаў. Страты заводаў зьвязаныя з асабістымі інтарэсамі фігурантаў справы. Штогод хабары дасягалі сумарна соцень тысяч даляраў.
У судзе Партызанскага раёну Менску 3 лютага прайшоў чарговы суд над Вячаславам Сіўчыкам.
У судзе Партызанскага раёну Менску 3 лютага прайшоў чарговы суд над Вячаславам Сіўчыкам. Судзьдзя Аляксандар Барысёнак, як піша «Прававая ініцыятыва», не перанёс паседжаньне, а абвясьціў вырак.
19-гадовы Эміль Астраўко, якога праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала «сымбалем несправядліва» асуджаных за наркотыкі, не дамогся ў Бабруйскім судзе скасаваньня спагнаньняў, якія не дазволілі яму трапіць пад амністыю 2019 году.
31 студзеня Вярхоўны суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу на рашэньне Берасьцейскага абласнога суду ў справе аб забойстве 8-месячнай дзяўчынкі. Прысуд Берасьцейскага абласнога суду пакінулі бязь зьменаў — сьмяротны прысуд і 25 гадоў калёніі агульнага рэжыму.
Паводле сьледзтва, кіраўніца дзіцячай установы ўцягнула ў злачынную схему пабораў 16 супрацоўніц. Іх прызналі пацярпелымі. Былая загадчыца віны не прызнала.
У сьнежні 2019-га і студзені 2020 году ў Беларусі прайшло больш за 170 судоў над актывістамі за ўдзел у акцыях супраць паглыбленьня інэграцыі з Расеяй. І суды працягваюцца.
Полацкі актывіст Алесь Круткін пакараны 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Суд над ім прайшоў у закрытым рэжыме, паведамляе грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь».
Падсудная мае падзяку за працу ад Аляксандра Лукашэнкі. Была на раённай дошцы гонару і старшынявала ў выбарчых камісіях. І, паводле сьледзтва, арганізавала схему пабораў — «даніну» ёй плацілі 16 падначаленых.
28 студзеня па ўсёй Беларусі працягваюцца суды за леташнія акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» з Расеяй.
За інфармацыю пра аўтамабіль Чыжа даюць 500 даляраў. Узнагароду абвясьціў былы топ-мэнэджар кампаніі «Трайпл» Мікалай Чукісаў.
Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Родныя і адвакат абвінавачанага ўпэўненыя ў яго невінаватасьці.
У Берасьці 27 студзеня ў закрытым рэжыме пачаўся працэс у справе грамадзяніна Нарвэгіі Дага Вівэстада.
Беларуса Сьцяпана С., які ў 2017 годзе страляў у польскім горадзе Гдыня, асудзілі на год турмы з адтэрміноўкай на тры гады, паведамляюць польскія СМІ.
Летась у студзені ў Капыльскім і Слуцкім раёнах на пажарах знайшлі целы двух пэнсіянэраў — 79-гадовага Міхаіла Шугалея і 94-гадовага Ўладзімера Гаркавага. Сьледзтва кажа, што старых зьбілі, абрабавалі, падпалілі іхныя дамы, і яны пазадыхаліся.
Журналістка газэты «Новы час» Дзіяна Серадзюк пакараная штрафам у памеры 1350 рублёў за ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі».
27 студзеня ў судах Менску прайшлі суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі, супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй.
У судах Партызанскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёнаў Менску прызначаны працэсы супраць лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, кіраўніка «Народнай грамады» Міколы Статкевіча і грамадзкага дзеяча Лявона Баршчэўскага.
Алену Янушкоўскую і Аляксандра Якушова судзілі паводле ч.1 арт 23.34 КаАП РБ — за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Абое не прыйшлі на суды.
Усе папярэднія суды над Казловым за сьнежаньскія акцыі сканчаліся аднолькава: 7 разоў па 15 сутак.
Суд Маскоўскага раёну Менску 23 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў удзельніцу «Моладзевага блёку» Алану Гебрэмарыям за ўдзел 20 сьнежня ў акцыі за незалежнасьць.
23 студзеня ў Віцебску прайшлі тры суды над трыма віцебскімі актывісткамі за заклік да ўдзелу і за сам удзел у акцыях пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі, паведамляе праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
Суд Рэчыцкага раёну вынес рашэньне ў крымінальнай справе так званых «мінэраў». Абвінавачваюцца паводле наркатычнага артыкулу 328 пяцёра жыхароў Рэчыцы. На момант злачынства ім было 16-17 гадоў. Старэйшаму — 18.
Маладачанскі завод парашковай мэталюргіі і «Рэгіянальная газета» дасягнулі міравога пагадненьня падчас суду супраць выданьня. Завод-пазоўнік адмовіўся ад сваіх ранейшых патрабаваньняў — публічна выбачыцца і абвергнуць матэрыял.
Чалавека, які біў жонку, вызвалілі ад адказнасьці праз інваліднасьць. Іншага інваліда за грам марыхуаны і «спайсаў» асудзілі на 9 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Вілейчука Андрэя Кудзіка 22 студзеня аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел 20 і 21 сьнежня ў пратэстах супраць інтэграцыі.
Партыя не заключала дамову на ахову, бо ня мела патрэбы ў ахове — сама забясьпечвала парадак на акцыі.
Спачатку аштрафавалі за пратэст супраць інтэграцыі, а цяпер нібыта «сядзіць за хуліганку».
На абскарджаньне прысуду Мікалай Салянік прыйшоў з паголенай «пад краты» галавой, накінуў на плечы бел-чырвона-белы сьцяг, на сьпіну наляпіў партрэт Лукашэнкі, прышчапіў сябе ланцугом да стойкі ў зале суду і абвясьціў галадоўку.
Працэс над гарадзенцам Вітальдам Якімчыкам прайшоў у судзе Ленінскага раёну Горадні 21 студзеня. Падсуднага вызвалілі ў залі суду. «Атрымліваецца, ён і далей можа рабіць тое самае і разумець, што яму нічога ня будзе за гэта», — пракамэнтавала рашэньне суду былая жонка.
Чатыры беларусы скардзяцца, што іх беспадстаўна трымалі пад вартай больш за 4 месяцы ў межах справы, якую пасьля спынілі з прычыны адсутнасьці складу злачынства.
Народны суд гораду Цяньцзіня на поўначы КНР 21 студзеня прысудзіў 13,5 года пазбаўленьня волі экс-кіраўніка Інтэрполу, былому намесьніку міністра грамадзкай бясьпекі Кітая Мэн Хунвэю.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю і вядзе жывы рэпартаж. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, з 26 сьнежня адбывае адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй. Агулам ён атрымаў 4 тэрміны па 15 сутак. Ці законна гэта?
У Лепелі 20 студзеня абвясьцілі прысуд 24-гадовай Алене Харлянок, якая задушыла свайго 2-гадовага сына. Прысудзілі 13 гадоў калёніі, піша Tut.by.
Больш за мільён даляраў, сьцьвярджаюць сьледчыя, ён прайграў у казіно.
І ня факт, што яны захочуць прыйсьці на наступнае паседжаньне.
Вядома пра яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы супраць яго.
Выданьне мусіць апублікаваць абвяржэньне матэрыялу «Сакратар участковай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасаваньня ў сваім кабінэце».
Агалошаны прысуд у справе аб крадзяжы закрытых зьвестак з кампутарнай базы дадзеных «Белмытсэрвісу» — дзяржаўнай арганізацыі, якая дапамагае ў мытным афармленьні грузаў.
Суды Віцебску і Мазыра 17 студзеня аштрафавалі ўдзельнікаў мясцовых акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў за аналягічныя пратэсты па ўсёй Беларусі наблізілася да 50 тысяч даляраў.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 16 студзеня пакараў яшчэ двух удзельнікаў пікету супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй, які адбыўся ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году, паведамляе «Віцебская Вясна».
Віцябляніна Алега Паўлава 15 студзеня аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел 29 сьнежня ў пратэсьце супраць інтэграцыі з Расеяй, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Кастрычніцкі суд Менску 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.
Аргкамітэт Усебеларускага кангрэса за незалежнасьць заклікаў Эўропу ўвесьці санкцыі супраць чыноўнікаў і судзьдзяў, якія перасьледуюць удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расеяй.
«Сам ён сказаў: „Чакайце на майскія“. Абскарджваць нічога ня будзе: прызнае і ўдзел у акцыях, і распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках».
Загрузіць яшчэ