Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ анансавала вялікі сюжэт пра «цукровую справу»


©Shutterstock
©Shutterstock

Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» пакажа 4 лютага ў «Панараме» сюжэт «Сахарная мафия», які называюць «вялікім расьсьледаваньнем Агенцтва тэлевізійных навінаў».

Паводле раскладу, «Панарама» пачнецца ў 21:00, а на 21:50 заплянаваны «спэцыяльны рэпартаж Агенцтва тэлевізійных навінаў».

У анонсе кажуць, што ў «цукровай справе»

  • пад сьледзтвам чатыры дырэктары цукровых заводаў (у кадрах анонсу паказвалі фота пяці чалавек);
  • страты заводаў зьвязаныя з асабістымі інтарэсамі фігурантаў справы;
  • штогод хабары дасягалі сумарна соцень тысяч даляраў.

У канцы мінулага студзеня ў Беларусі зьніклі дырэктары адразу ўсіх чатырох цукровых заводаў — 27 студзеня на працу ня выйшаў ніводзін зь іх.

4 лютага Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў рэзанансную справу:

«Што зрабілі гэтыя дзялкі: яны стварылі ў Маскве „пракладку“, гандлёвы дом. Звычайная „пракладка“. Паставілі туды сваіх. З заводаў па заніжаных цэнах прадавалі гандлёваму дому ў Маскве беларускі цукар. Тыя, павялічыўшы цану, прадавалі на рынку. Розьніцу хабарамі раздавалі гэтым дырэктарам заводаў».

Паводле яго, таксама «там трапіліся і людзі ў пагонах». На ягоны загад, казаў Лукашэнка, «цягам сутак „замялі“ ўсіх», і сапраўды разьвярнулі самалёт, які ляцеў зь Менску ў Мюнхен, каб «затрымаць аднаго зь дзеячоў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG