Сёньня ў судзе Менскага раёну разглядалі справу 72-гадовай Ларысы Сысоевай, паведамляе «Вясна».
Юлія Міхайлава не пагадзілася са словамі, якія напісалі ў пратаколе міліцыянты. Яе маці далі 5 дзён арышту.
Афіцыйна — шукалі брата Вячаслава Касінерава ў межах справы пра «ўхіленьне ад вайсковай службы».
Мужчыну абвінавацілі ў «арганізацыі несанкцыяваных масавых мерапрыемстваў» і рэпосьце «экстрэмісцкіх матэрыялаў», распачалі крымінальную справу за «функцыянваньне экстрэмісцкага фармаваньня».
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі пасьлявыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
У Слоніме суд канфіскаваў у 31-гадовага мужчыны аўтамабіль «Форд Фіеста» за «Пагоню» на капоце і бел-чырвона-белыя палосы на даху.
Горадзенскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд актывісту зь Бярозаўкі Вітольду Ашурку — 5 гадоў калёніі. Самога Ашурка на апэляцыю не прывезьлі і нават не падключылі празь відэасувязь.
Кастрычніцкі суд Менску сёньня разгледзеў адміністрацыйную справу супраць карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас».
Сваякоў некаторых палітвязьняў праінфармавалі, што крымінальныя справы іх родных аб’яднаныя і перададзеныя ў Магілёўскі абласны суд.
7 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасьця пачаўся суд над абвінавачанымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Берасьцейцам пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Палітзьняволеную Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады «хатняй хіміі». Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу.
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі паствыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
29 сакавіка суд Савецкага раёну Гомля разгледзеў крымінальную справу 68-гадовага актывіста АГП, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і пагрозе гвалту службовай асобе.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ўпершыню даў паказаньні па сваёй справе. Ён заявіў, што катэгарычна адмаўляе прад’яўленыя абвінавачаньні.
У Беларусі працягваюцца суды за падзеі поствыбарнага пэрыяду. Свабода сочыць за палітычнымі працэсамі.
Віктар Бабарыка сёньня ўпершыню выступіў у судзе. Ён назваў свой перасьлед палітычна матываваным.
6 красавіка Менскі абласны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу на прысуд аўтару YouTube-каналу «Слуцк для жизни» Ўладзімера Няронскага. У пачатку лютага суд Лагойскага раёну асудзіў яго паводле арт. 369 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
5 красавіка міліцыянты затрымалі менчука Дзяніса Букаткіна. Прычынай — бел-чырвона-белая стужка на машыне.
Паводле інфармацыі сваякоў абвінавачаных, прыблізна такая сума кампэнсацыі была агучана на гэты момант у ходзе судовых паседжаньняў.
У Магілёве суд адправіў мясцовага жыхара на 2 гады ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за зьнявагу трох міліцыянтаў і абавязаў выплаціць ім 2 850 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды. Між тым пацярпелыя намагаліся адсудзіць у абвінавачанага 13 тысяч рублёў.
50-гадовага менчука асудзілі нібыта за спробу перакрыць дарогу сваім аўтамабілем падчас пратэстаў у ноч з 10 на 11 жніўня.
Тэлеграм-канал праваабарончай супольнасьці «Вясна назірае» склаў сьпіс самых недарэчных затрыманьняў і пакараньняў у Менску ў сакавіку.
Праект 23.34, які зьбірае гісторыі беларусаў, фармальна затрыманых за «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Праект падрыхтаваў справаздачу за 2020 год, заснаваную на сьведчаньнях больш як 5 тысяч чалавек, якія запоўнілі анкету.
Былы старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку», экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ўпершыню дасьць паказаньні ў сваёй справе.
Праваабаронцы «Вясны» разам з валянтэрамі прывялі статыстыку адвольных затрыманьняў мірных пратэстоўцаў і судовых працэсаў у адміністрацыйных справах у сакавіку 2021 году.
Два мужчыны атрымалі 2,5 і 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Паводле абвінавачаньня, якому паверыў суд, яны кідалі камяні ў міліцыянтаў і іхны транспарт.
Суд Заводзкага раёну Менску 2 красавіка аштрафаваў актывістку руху «За свабоду», маці пяцярых дзяцей Іну Дабратвор на 200 базавых велічынь (5800 рублёў). За вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай, Віктара Бабарыкі і герб «Пагоня» на яе былі складзеныя тры пратаколы.
У Беларусі могуць асудзіць за таблічку з адрасам на доме і нават за зэфірку. Сабралі абсурдныя прысуды ў адным матэрыяле.
У Менску суды адправілі на «суткі» мужчыну, якому сілавікі зламалі руку, а таксама студэнтку за налепкі.
У Менску 2 красавіка асудзілі чатырох мужчын за бойку з АМАПам. Пакараньне ня зьменшылі нават адзінаму з падсудных, які часткова прызнаў віну.
Пра гэта заявілі іхныя родзічы, спасылаючыся на супрацоўнікаў ізалятару.
Пракурор Амосава лічыць, што віна падсудных даказаная. Паводле яе, блогеры спрычыніліся, разам зь Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім, да арганізацыі пратэставага руху і стварэньня грамадзкага напружаньня ў пэрыяд электаральнай кампаніі 2020 году.
24-гадовага жыхара Ждановічаў Ягора Старавойтава судзілі 1 красавіка за «захоўваньне» кнігі Зьмітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя». Паводле міліцэйскага пратаколу, у ёй знайшлі прыкметы экстрэмізму.
У маскоўскім судзе Берасьця тром асобам вынесьлі прысуд за выраб і падвешваньне пудзіла на Варшаўскай шашы. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве на падставе ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.
У Савецкім раённым судзе Менску абвясьцілі прысуд Анастасіі і Вікторыі Міронцавым, якіх вінавацілі адразу паводле некалькіх артыкулаў, у тым ліку ў нападзе на супрацоўнікаў міліцыі.
Пра гэта паведаміў сам фатограф Сяргей Гапон. У яго дзеяньнях не знайшлі прыкметаў злачынства.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця працягваецца суд над абвінавачанымі ў хуліганстве і пашкоджаньні чыгуначнай сыгналізацыі. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
У Круглянскім раённым судзе зрабілі закрытым працэс супраць трох жыхароў Магілёва, якіх затрымалі ў лістападзе 2020 году за пэрформанс з роставымі лялькамі і «цынічнымі надпісамі» аб вышэйшых службовых асобах.
Суды працягваюць перасьледаваць беларусаў за ўдзел у пратэстах. 31 сакавіка крымінальны вырак пачулі жыхарка Пружаншчыны за слова «скот» у адрас міліцыянта, а таксама двое мужчын за спробу адпомсьціць кіроўцу, які зьбіў мужчыну зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Скрадзенай імі лічыцца і надмагільная пліта тагачаснага кіраўніка гарадзкой адміністрацыі. Віны ў яе вывазе з могілак падсудныя, аднак, не прызнаюць.
30 сакавіка працягваюцца суды па крымінальных і адміністрацыйных справах над удзельнікамі пасьлявыбарчых пратэстаў у Беларусі.
Старшай памочніцы пракурора Фрунзэнскага раёну Менску ўсяго 25, але яна пасьпела правесьці некалькі палітычных справаў.
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 30 сакавіка прайшло чарговае паседжаньне над трыма гарадзенцамі, якіх затрымалі на пікеце разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
Раней пад увагу апэратыўнікаў траплялі пераважна матэрыялы з сацыяльных сетак «УКантакце» і «Аднаклясьнікі».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў інфаграфіку пра рэпрэсіі за сьвяткаваньне Дня Волі ў Беларусі.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 20 удзельнікаў пратэстаў, узятых пад варту і абвінавачаных у крымінальных злачынствах, а таксама асуджаных.
Сталі вядомыя падрабязнасьці затрыманьня меркаванага беларускага шпіёна ва Ўкраіне, пра якое 24 сакавіка паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны.
29 сакавіка Вярхоўны суд працягнуў судовае паседжаньне па справе васьмі топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку», сярод якіх былы старшыня банку Віктар Бабарыка.
29 сакавіка выносілі прысуды затрыманым у пятніцу і выходныя дні. Таксама працягваліся крымінальныя суды над затрыманымі раней пратэстоўцамі.
Загрузіць яшчэ