Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1139 «палітычных» затрыманьняў за сакавік, 395 адміністрацыйных арыштаў і 82 штрафы


Затрыманьні на плошчы Бангалор у Менску 27 сакавіка 2021
Затрыманьні на плошчы Бангалор у Менску 27 сакавіка 2021

Праваабаронцы «Вясны» разам з валянтэрамі прывялі статыстыку адвольных затрыманьняў мірных пратэстоўцаў і судовых працэсаў у адміністрацыйных справах у сакавіку 2021 году.

За мінулы месяц зафіксавана 1 139 затрыманьняў па палітычных матывах, зь іх у Менску — 841. У рэгіёнах часьцей за ўсё затрымлівалі ў Берасьцейскай вобласьці — ня менш за 76 выпадкаў.

Напярэдадні Дня Волі ў гарадах Беларусі прайшлі масавыя прэвэнтыўныя затрыманьні актывістаў. 25 сакавіка гэтыя затрыманьні таксама адбываліся цягам усяго дня ў розных гарадах. «Вясьне» вядома пра затрыманьне 175 чалавек у гэты дзень у Менску і больш за 75 чалавек у рэгіёнах.

Яшчэ каля 250 чалавек затрымалі 27 сакавіка: у Менску тады анансавалі акцыю пратэсту ў раёне плошчы Бангалор. Вядома таксама пра 36 затрыманьняў журналістаў.

За сакавік суды разгледзелі больш за 490 адміністрацыйных справаў у дачыненьні грамадзкіх актывістаў і ўдзельнікаў пратэстаў. Прызначаны 395 адміністрацыйных арыштаў і 82 штрафы.

Сума ўсіх прызначаных судамі штрафаў за сакавік склала 120 901 рубель. Агульная колькасьць вынесеных сутак для затрыманых склала 6 472.

З 1 сакавіка ўступілі ў сілу зьмены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Новы КаАП зрабіў больш жорсткімі санкцыі ў дачыненьні ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праводзяцца без дазволу ўладаў: максымальны штраф устаноўлены ў памеры 200 базавых велічынь — 5 800 беларускіх рублёў, а максымальны тэрмін адміністрацыйнага арышту — 30 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG