Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перакладчыка адправілі на «суткі» за рэпост у Facebook відэа аб пратэставым мастацтве


Ілюстрацыйнае фота

Раней пад увагу апэратыўнікаў траплялі пераважна матэрыялы з сацыяльных сетак «УКантакце» і «Аднаклясьнікі».

У Магілёве перакладчыка і актывіста Таварыства беларускай мовы Анатоля Прасаловіча асудзілі на 7 дзён адміністрацыйнага арышту за рэпост публікацыі зь лягатыпам, які ўнесены ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён пашырыў відэа пра выставу пратэставага мастацтва ў Токіё.

Справу разглядала судзьдзя Ленінскага раённага суду Тацяна Касьцюк.

Анатоля Прасаловіча затрымалі 27 сакавіка ў цэнтры гораду і да суду трымалі ў ізалятары. На працэсе стала вядома, што падставай для зьняволеньня актывіста быў не рэпост забароненага відэа, а іншая адміністрацыйная справа, матэрыялы для якой нібыта зьбірае цяпер Ленінскі аддзел міліцыі.

Прасаловіч сказаў на судзе, што пашырыў відэаматэрыял, бо, як яму здалося, ён мог спадабаецца знаёмцам з творчага асяродзьдзя. Паводле актывіста, забароненага лягатыпу на пачатку фільма не было, іначай ён ня стаў бы яго перапошчваць, бо ведаў пра сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Прасаловіч прасіў суд не прызначаць яму адміністрацыйнага арышту. Зь яго слоў вынікае, што ён мае шэраг хранічных захворваньняў, акрамя таго, як адзіны сын апякуецца састарэлай маці. Таварыства беларускай мовы падало суду характарыстыку на свайго актывіста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG