Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя спыніла справу супраць фатографа за сьвяткаваньне Масьленіцы


На сьвяткаваньні Масьленіцы ў Сяргея Гапона
На сьвяткаваньні Масьленіцы ў Сяргея Гапона

Пра гэта паведаміў сам фатограф Сяргей Гапон. У яго дзеяньнях не знайшлі прыкметаў злачынства.

Супраць Сяргея Гапона вялі праверку паводле адміністрацыйнага артыкулу 24.23 (абноўлены «народны» артыкул 23.34) за тое, што зладзіў сьвяткаваньне Масьленіцы на сваім падворку каля прыватнага дома ў Крэве 14 сакавіка.

У той дзень фатограф запрасіў людзей на Масьленіцу на сваім падворку праз сацыяльныя сеткі. На сьвяткаваньне прыехала некалькі дзясяткаў чалавек. Сам Сяргей падкрэсьліваў, што гэта была менавіта сяброўская сустрэча.

Падчас сьвяткаваньня да дома Сяргея пад’ехалі міліцыянты, яны запрасілі яго на гутарку і паведамілі пра пачатак праверкі паводле артыкулу 24.23 за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Сяргею пагражаў штраф памерам да 4350 рублёў, грамадзкія работы або адміністрацыйны арышт.

15 сакавіка Гапон хадзіў у міліцыю, каб даць пісьмовыя тлумачэньні. У выніку праверка выявіла, што складу злачынства ў дзеяньнях фатографа няма, пратакол на Сяргея Гапона вырашылі не складаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG