Лінкі ўнівэрсальнага доступу

73-гадовага мужчыну асудзілі на 13 сутак за воклічы «Жыве Беларусь». Ён кажа, што мае праблемы з голасам


Мікалай Саламонаў сказаў на судзе, што 25 сакавіка прыйшоў на спатканьне з жанчынай, зь якой напярэдадні пазнаёміўся. Яны сустрэліся каля плошчы Якуба Коласа, каб пайсьці ў кавярню. Але іх затрымалі сілавікі, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».

У Ленінскім РУУСе на Мікалая Саламонава склалі пратакол за ўдзел у незаконнай акцыі. Сьведка-міліцыянт сьцьвярджаў, што асабіста назіраў удзел Саламонава ў пікетаваньні, калі той крычаў «Жыве Беларусь». Але спадар Мікалай сказаў, што гэта немагчыма, бо ў яго праблемы з голасам.

Судзьдзя Таццяна Шоцік прызнала пэнсіянэра вінаватым і арыштавала яго на 13 сутак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG