Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Несанкцыянаванае частаваньне блінамі». Вядомага фатографа выклікалі ў міліцыю за Масьленіцу на ягоным падворку


На сьвяткаваньні Масьленіцы ў Сяргея Гапона
На сьвяткаваньні Масьленіцы ў Сяргея Гапона

Фатографа Сяргея Гапона паінфармавалі пра пачатак праверкі па новым адміністрацыйным артыкуле 24.23 (абноўлены «народны» артыкул 23.34) за тое, што зладзіў сьвяткаваньне Масьленіцы на сваім падворку каля прыватнага дому ў Крэве 14 сакавіка.

Як ананімна расказаў адзін з удзельнікаў сьвяткаваньня, Сяргей Гапон запрасіў людзей на Масьленіцу на сваім падворку праз сацыяльныя сеткі. Прыехалі некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта была сяброўская сустрэча, а не грамадзкая імпрэза.

Масьленіца ў Крэве на Горадзеншчыне.
Масьленіца ў Крэве на Горадзеншчыне.

Усё адбывалася каля дому Гапона, на прыватнай тэрыторыі. Запалілі вогнішча, Сяргей частаваў гасьцей блінамі, фальклёрны гурт сьпяваў традыцыйныя сьпевы, людзі вадзілі карагоды, урэшце спалілі пудзіла Масьленіцы і разьехаліся.

Падчас сьвяткаваньня пад’ехалі міліцыянты і паведамілі Гапону пра пачатак праверкі па артыкуле 24.23. Па гэтым артыкуле пагражае штраф да 4350 рублёў, грамадзкія працы або адміністрацыйны арышт. 15 сакавіка Гапон хадзіў у міліцыю, каб даць пісьмовыя тлумачэньні.

Масьленіца ў Крэве на Горадзеншчыне.
Масьленіца ў Крэве на Горадзеншчыне.

— Арганізацыя несанкцыянаванага частаваньня блінамі. Запісалі, як хораша мы танцавалі і сьпявалі вакол вогнішча. Бліжэйшым часам застаецца чакаць ці паведамленьня, што працэс спынены, ці пратаколу аб правапарушэньні і позвы ў суд, — пракамэнтаваў «Эўрарадыё» лёс сваёй справы Гапон.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG