Кабінэт міністраў Украіны ухваліў падпісаньне міравога пагадненьня з расейскім «Газпромам» у рамках дамоўленасьцяў пра транзыт газу. Адпаведнае распараджэньне ад 27 сьнежня апублікаванае на сайце ўраду.
Крамы бязмытнага гандлю duty free на ўезьдзе ў Беларусь адкрыюць у пунктах пропуску «Катлоўка» (на мяжы з Літвой), «Новая Рудня» і «Макраны» (з Украінай), «Казловічы» (з Польшчай).
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен 27 сьнежня раскрытыкавала санкцыі ЗША ў дачыненьні да эўрапейскіх кампаніяў, якія будуюць расейскі газаправод «Паўночны паток» у Нямеччыну.
Кампанія «РэвіТар Інвест», якая мае шэраг будынкаў каля станцыяў менскага мэтро «Ўсход» і «Каменная горка», змагла падпісаць адпаведныя дамовы арэнды зь Менгарвыканкамам пасьля распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі.
ААТ «Гомельтранснафта Дружба» цягам 2020 году пабудуе ўласную сыстэму вымярэньня паказьнікаў якасьці нафты на ўчастку нафтаправоду «Унеча-Мазыр».
Афіцыйны прадстаўнік «Транснефти» Ігар Дзёмін паведаміў агенцтву ТАСС, што яго кампанія не атрымлівала ніякіх зваротаў адносна магчымасьці прапампоўкі казахстанскай нафты ў Беларусь па трубаправоднай сыстэме кампаніі.
Асноўны пакупнік беларускіх камбайнаў — Расея, але іх купляюць у Польшчы і Літве. Са студзеня па кастрычнік сёлета Беларусь прадала сваёй прадукцыі на 27 мільярдаў даляраў. Глядзім, хто набывае гонар беларускай прамысловасьці — трактары, камбайны і самазвалы.
Часта таму, каго прызнаюць арганізатарам мітынгу, прысуджаюць штраф 50 базавых велічыняў. Але «стандартны» штраф меў у розныя гады розную вагу адносна заробкаў.
Паліцыя Чарнавецкай вобласьці раскрыла схему вытворчасьці і рэалізацыі малочнай прадукцыі пад выглядам беларускай гандлёвай маркі «Расінка». Гэты брэнд належыць магілёўскаму прадпрыемству «Бабушкіна крынка».
«Ня дай божа, паслабіць кантроль — людзей пачнуць спойваць паленай гарэлкай, і яны пачнуць гінуць, як у пэўных суседніх дзяржавах». Што менавіта пагражае алькагольнай галіне, ён не ўдакладніў.
У Казахстану ёсьць дамоўленасьці з расейскай кампаніяй «Транснефть» аб пастаўках нафты ў Беларусь. Пра гэта паведаміў амбасадар Казахстану ў Беларусі Аскар Бейсенбаеў 26 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі.
Што набывалі дзяржаўныя органы ў 2019 годзе. Свабода прагледзела сайт дзяржзакупак і сабрала найцікавейшае.
«Транснефть» чакае ад Беларусі афіцыйных прэтэнзій для кампэнсацыі ўрону ад пападаньня ў нафтаправод «Дружба» расейскай «бруднай» нафты (з павышанай колькасьцю хлёрарганічных злучэньняў), паведамляе «Інтэрфакс».
Пытаньне цаны расейскага газу для Беларусі яшчэ абмяркоўваецца, канчатковага рашэньня пакуль няма, заявіў журналістам міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак.
Плян супрацоўніцтва Беларусі і ўраду Масквы падпісаны 24 сьнежня ў расейскай сталіцы.
Указам № 476, які падпісаў Аляксандар Лукашэнка, устаноўлена, што ў адным аўтадарожным пункце пропуску на ўезьдзе ў Беларусь можна разьмяшчаць ня больш за адну краму бяспошліннага гандлю, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
На мінулым тыдні пад ціскам новых амэрыканскіх санкцый супраць Расеі, швайцарская кампанія Allseas адмовілася ад далейшага ўдзелу ў пракладцы газаправоду.
У кастрычніку было 1123,4 рубля — на 10,3 рубля больш.
У кастрычніку 2019 году сярэдні заробак у Беларусі быў амаль на 23% ніжэйшы за сярэдні заробак у Расеі.
За студзень-кастрычнік 2019 году Беларусь экспартавала 8,79 млн тон нафтапрадуктаў, што на 14,5% менш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Экспарт нафтапрадуктаў скараціўся амаль на 1,5 млн тон.
Узгоднены практычна ўвесь беларуска-расейскі інтэграцыйны пакет. Пра гэта сёньня на прыёме ў амбасадзе Расеі ў Беларусі заявіў першы віцэ-прэмʼер Беларусі Дзьмітры Круты.
На сёньняшні момант расейскі бок усё яшчэ не адмяніў абмежаваньні на пастаўку малочнай і мясной прадукцыі каля 60 беларускіх прадпрыемстваў, паведаміў у эфіры «Беларусь-1» віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Уладзімер Дворнік.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон пацьвярджае, што рэформа пэнсійнай сыстэмы распаўсюджваецца і на яго
Брытанская сетка супэрмаркетаў Tesco прыпыніла вытворчасьць калядных паштовак на заводзе ў Кітаі пасьля таго, як 6-гадовая дзяўчынка прачытала допіс на адной з паштовак.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква рыхтуе адказ на ўведзеныя напярэдадні санкцыі ЗША супраць праекту «Паўночны паток — 2».
Каля ста чалавек у чарговы раз сабраліся сёньня на плошчы Леніна ў Берасьці, каб абмеркаваць пачатак разгляду ў эканамічным судзе пазову аблвыканкама да ТАА «АйПауэр» аб вяртаньні грашовых сродкаў інавацыйнага фонду.
Пра гэта міністар працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі Ірына Касьцевіч заявіла ў інтэрвію тэлеканалу БТ.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні 22 сьнежня розьнічных цэн на бэнзін і дызэльнае паліва і патлумачыў гэта ростам цаны на нафту.
Прадстаўнікі Эўрапейскай камісіі, Украіны і Расеі на перамовах пад Менскам дасягнулі канчатковай дамоўленасьці адносна транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны для эўрапейскіх спажыўцоў і ўрэгуляваньня ўзаемных прэтэнзій.
Да чаго дамовіліся ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка і Пуцін? У чым былі асаблівасьці падрыхтоўкі і хады акцыі пратэсту ў Менску 20 сьнежня? Чаму на акцыю за інтэграцыю не прыйшоў ніхто? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зацьвердзіў дзяржаўную інвэстыцыйную праграму на 2020 год, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба. Сярод іншага, у краіне зьявіцца чарговы лядовы палац.
У 2019 годзе цана вуглевадароднай сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырасла на 34% у параўнаньні зь мінулым годам, заявіў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Бунакаў у інтэрвію парталу «Нафтахімія».
Чарговы раўнд трохбаковых газавых перамоваў адбудзецца 20 сьнежня ў сталіцы Беларусі Менску, паведаміла Міністэрства энэргетыкі і абароны навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны.
Патэнцыйна Беларусь можа паставіць на ўкраінскі рынак каля 5-6 млрд кВт-гадзін электраэнэргіі.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сказаў, што перамовы аб цане на расейскі газ для Беларусі працягваюцца.
Кошт газу для Беларусі, як для Смаленскай вобласьці, магчымы пры стварэньні наднацыянальных органаў, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 19 сьнежня. Сваю пазыцыю ён абазначыў за суткі да сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Прэтэнзіі да Беларусі адклікаюцца, але непакой за будучыню ўнікальнага возера застаецца.
Аўтаканцэрны Fiat Chrysler і PSA Group, які вырабляе Peugeot, 18 сьнежня абвясьцілі аб зьліцьці. Сума ўгоды складае прыкладна 34 мільярды эўра, новы італа-амэрыканска-францускі аўтамабільны альянс стане чацьвёртым па велічыні вытворцам аўтамабіляў у сьвеце.
Шэраг расейскіх СМІ і тэлеграм-каналаў раніцай у сераду паведамілі пра ператрусы ў Маскве ў кватэры бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева і ў офісах зьвязаных зь ім кампаній. У структурах Гуцэрыева ператрусы адмаўляюць.
У канцы году Свабода паглядзела, што там з ВУП, як вырасьлі цэны, ці павысіўся экспарт і што ўсё гэта значыць.
Амэрыканская карпарацыя Boeing прыняла рашэньне прыпыніць вытворчасьць лайнэраў 737 MAX са студзеня 2020 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай на яе сайце.
Удзельнікі форуму РГА «Пэрспэктыва», які прайшоў у Менску пад назвай «Бізнэс-вынікі 2019 — Пэрспэктывы 2020»«, запатрабавалі, каб улады выканалі ўсе іх патрабаваньні, вылучаныя яшчэ на папярэдніх форумах.
16 сьнежня 2019 году ў Шанхаі паміж урадам Беларусі і Шанхайскім філіялам Банку разьвіцьця Кітаю падпісана пагадненьне аб выдачы тэрміновага крэдыту на суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў, паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.
Канцэрн «Белнафтахім» чарговым разам падвысіў кошты на бэнзін і дызэльнае паліва. Такім чынам, 15 сьнежня на аўтазалівчных станцыях адбылася 26-я адпачатку году замена цэньнікаў.
Белы дом і Офіс Гандлёвага прадстаўніка ЗША распаўсюдзілі інфармацыю пра дэталі першай фазы дамоўленасьці з Кітаем аб двухбаковым гандлі. Паводле заявы Белага дома, прагрэс дасягнуты па некалькіх «крытычна важных кірунках».
У Менску падвысяць кошт праезду ў гарадзкім грамадзкім транспарце. Падаражэньне складзе 5 капеек, як і ў рэгіёнах.
Улады Беларусі возьмуць у крэдыт у кітайскага банка 3,5 млрд юаняў, што ў эквіваленце складае больш за 500 млн даляраў. Гэта вынікае з указу прэзыдэнта № 455 ад 13 сьнежня.
Ад 1 студзеня базавая велічыня ў Беларусі складзе 27 рублёў. Гэта прадугледжвае рашэньне Савету Міністраў ад 13 сьнежня.
Кітайская дзяржаўная энэргетычная кампанія Power China і яе даччынае прадпрыемства North China Power Engineering (NCPE) будуць дапамагаць Беларусі прадаваць электраэнэргію зь Беларускай АЭС (БелАЭС).
Група кампаніяў «А-100» купіла завод сучасных бэтонных канструкцыяў пад Менскам, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 12 сьнежня заснавальнік бізнэсу Аляксандар Цэнцер, піша БелаПАН.
Загрузіць яшчэ