Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прадказаў «няпростыя часы» вытворцам моцнага алькаголю


Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Пэкін, 2017 год, ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Пэкін, 2017 год, ілюстрацыйнае фота

Падчас узгадненьня новых кіраўнікоў канцэрну «Белхарчпрам» і заводу «Менск Крышталь» Аляксандар Лукашэнка, як піша ягоная прэс-служба, зьвярнуў увагу на тое, што для галіны вытворчасьці моцных алькагольных напояў набліжаюцца «няпростыя часы».

Як казаў Лукашэнка, магчыма, зьменіцца структура кіраваньня галіной у сфэрах вытворчасьці і продажу.

«Але, калі на гэта пойдзем, мы павінны захаваць лепшыя якасьці нашай старой сыстэмы, — дадаў ён. — Дзяржава ні ў якім разе ня можа сысьці з гэтай сфэры: ня дай божа, паслабіць кантроль — людзей пачнуць спойваць паленай гарэлкай, і яны пачнуць гінуць, як у пэўных суседніх дзяржавах».

Што менавіта пагражае алькагольнай галіне, ён не ўдакладніў. Кантроль вытворчасьці і рынкавых умоваў продажу, адзначыў ён, трэба трымаць на належным узроўні ня толькі ў галіне алькаголю, але і тытуню.

Лукашэнка таксама заявіў, што «ніякага прабачэньня за карупцыю службовых асобаў і іхных начальнікаў ня будзе» — маўляў, «калі падначалены жулік, то ў мяне адразу ўзьнікаюць пытаньні да кіраўніка». Былых старшыню «Белдзяржхарчпраму» і дырэктара «Менск Крышталю» звольнілі ў канцы кастрычніка пасьля карупцыйнага скандалу.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG