Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абмежаваў колькасьць крамаў Duty Free на ўездах у Беларусь


Ілюстацыйнае фота. Крама duty free

Указам № 476, які падпісаў Аляксандар Лукашэнка, устаноўлена, што ў адным аўтадарожным пункце пропуску на ўезьдзе ў Беларусь можна разьмяшчаць ня больш за адну краму бяспошліннага гандлю, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Дакумэнт уносіць зьмены ва ўказ ад 22 красавіка 2014 году № 175 «Аб функцыянаваньні крамаў бяспошліннага гандлю».

Ім таксама вызначаныя асаблівыя патрабаваньні да касавага абсталяваньня ў крамах Duty Free на ўездах у Беларусь «па забесьпячэньні блякаваньня продажаў алькагольных напояў і піва, тытуню і тытунёвых вырабаў звыш колькасных нормаў», паводле якіх тавары для асабістага карыстаньня не абкладаюцца мытамі і падаткамі.

У жніўні Аляксандар Лукашэнка дазволіў бязмытны гандаль алькаголем і тытунём у беларускіх самалётах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG