Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай даў Беларусі «беспрэцэдэнтны» крэдыт у 500 мільёнаў даляраў


Даляры ЗША і кітайскія юані, ілюстрацыйнае фота
Даляры ЗША і кітайскія юані, ілюстрацыйнае фота

16 сьнежня 2019 году ў Шанхаі паміж урадам Беларусі і Шанхайскім філіялам Банка разьвіцьця Кітаю падпісана пагадненьне аб выдачы тэрміновага крэдыту на суму 3,5 млрд кітайскіх юаняў, гэта больш за паўмільярда даляраў, паведаміла Міністэрства фінансаў Беларусі.

Ад імя Беларусі пагадненьне падпісаў міністар фінансаў Максім Ермаловіч. Крэдыт, у адрозьненьне ад папярэдніх кітайскіх пазык, не зьвязаны з рэалізацыяй якога-небудзь праекту ў Беларусі і можа быць накіраваны на розныя мэты, у тым ліку на пагашэньне і абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу, падтрымку золатавалютных рэзэрваў, адзначаецца ў паведамленьні. Мінфін назваў гэты крэдыт беспрэцэдэнтным:

«Беспрэцэдэнтнасьць гэтай угоды сьведчыць аб новым узроўні адносін Беларусі і Банку развіцьця Кітаю, павышэньні даверу кітайскіх фінансавых інстытутаў да Беларусі як надзейнага пазычальніка», адзначаецца ў паведамленьні.

13 сьнежня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб прыцягненьні вонкавай дзяржаўнай пазыкі» з Кітаю, зь якога вынікала, што пазыка ад Шанхайскага філіялу Банку разьвіцьця Кітаю будзе прыцягнутая да канца 2019 году і разьлічана на пяць гадоў.

Пра тое, што Мінфін Беларусі працуе над прыцягненьнем гэтай пазыкі, было вядома яшчэ летам 2019 году.

25 кастрычніка міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заяўляў аб адсутнасьці патрэбы ў «нейкіх палітычных крэдытах» ад Расеі. Тады ж ён агучыў, што да канца году будзе крыху меншы крэдыт ад Кітаю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG