Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Масква рыхтуе адказ на амэрыканскія санкцыі адносна «Паўночнага патоку — 2»


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква рыхтуе адказ на ўведзеныя напярэдадні санкцыі ЗША супраць праекту «Паўночны паток — 2».

«На санкцыі мы будзем адказваць, але так, каб нам самім сабе не нанесьці шкоду. Але адказваць будзем дакладна. І, вядома ж, мы будзем гэта ўлічваць, выбудоўваючы ўсе нашы адносіны», — сказаў Лаўроў у эфіры расейскага Першага каналу.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ​20 сьнежня падпісаў законапраект, які прадугледжвае санкцыі супраць кампаніяў, што ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправоду «Паўночны паток —​ 2». Ключавы падраднік заявіў, што прыпыняе кладку трубаў.

Санкцыі прадугледжваюць адмову ў амэрыканскіх візах і замарожваньне амэрыканскіх актываў замежных грамадзян і кампаніяў, якія маюць дачыненьне да праектаў «Паўночны паток —​ 2» і «Турэцкі паток». Яны складаюць частку законапраекту аб абаронных выдатках. Амэрыканскія прадстаўнікі неаднаразова называлі газаправод, якім расейскі прыродны газ мае экспартавацца ў Нямеччыну, пагрозай энэргетычнай бясьпецы Эўропы. У законапраекце ён названы «інструмэнтам прымусу».

Амэрыканскія санкцыі выклікалі рэзкую крытыку Нямеччыны. Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Мас заявіў аб тым, што «санкцыі ўяўляюць сабой умяшаньне ў аўтаномныя рашэньні, прынятыя ў Эўропе».

Санкцыі могуць адчувальна закрануць ключавога падрадніка «Паўночнага патоку — 2» швайцарскую фірму Allseas, якой належыць найбуйнейшае ў сьвеце судна-трубаўкладнік Pioneering Spirit, што кладзе трубы на дне Балтыйскага мора.

Працы па пабудове трубаправоду ў Любліне
Працы па пабудове трубаправоду ў Любліне

18 сьнежня амэрыканскія сэнатары Тэд Круз і Рон Джонсан накіравалі Allseas ліст, у якім папярэдзілі аб наступствах працягу працы ў праекце «Паўночны паток —​ 2». Сярод магчымых наступстваў — блякаваньне яе ўласнасьці ў ЗША, забарона на якія-хаця транзакцыі, зьвязаныя з амэрыканскімі фінансавымі інстытутамі, і забарона наведваць ЗША кіраўніцтву кампаніі. Прадстаўнікі апошняй ужо заявілі аб прыпыненьні работ да высьвятленьня наступстваў новага амэрыканскага заканадаўства.

«Allseas будзе выконваць закон і чакаць інструкцыяў, якія зьмяшчаюць неабходныя нарматыўныя, тэхнічныя і экалягічныя тлумачэньні ад адпаведных органаў ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні кампаніі ад 21 сьнежня.

Афіцыйна санкцыі павінны ўступіць у сілу ў бліжэйшыя тыдні. Каля тыдня таму «Газпром» заяўляў, што для завяршэньня работ на апошнім падводным участку газаправоду патрабуецца каля пяці тыдняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG