Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія раскрытыкавала санкцыі ЗША супраць «Паўночнага патоку»


Пачатак «Паўночнага патоку — 2» на тэрыторыі Расеі

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен 27 сьнежня раскрытыкавала санкцыі ЗША ў дачыненьні да эўрапейскіх кампаніяў, якія будуюць расейскі газаправод «Паўночны паток» у Нямеччыну.

Раней швайцарская кампанія мусіла спыніць будаўніцтва 2460-кілямэтровага трубаправоду на дне Балтыйскага мора.

«Эўракамісія катэгарычна адпрэчвае санкцыі супраць эўрапейскіх кампаніяў, якія ўдзельнічаюць у праекце ў адпаведнасьці з законам», — сказала Урсуля фон дэр Ляен.

20 сьнежня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон, які ўвёў санкцыі супраць кампаніяў, што будуюць газаправоды з Расеі ў Эўропу.

Санкцыі прадугледжваюць адмову ў амэрыканскіх візах і замарожваньне амэрыканскіх актываў грамадзян і кампаніяў, якія маюць дачыненьне да праектаў «Паўночны паток —​ 2» і «Турэцкі паток». Амэрыканскія ўлады называюць будаўніцтва газаправодаў з Расеі пагрозаю энэргетычнай бясьпецы Эўропы.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Мас заявіў, што «санкцыі ёсьць умяшаньнем у аўтаномныя рашэньні, прынятыя ў Эўропе».

Санкцыі закранулі ключавога падрадніка «Паўночнага патоку — 2» швайцарскую фірму Allseas, якой належыць найбуйнейшы ў сьвеце вадаплаў-трубаўкладнік Pioneering Spirit. Яна спыніла работы.

Раней «Газпром» заяўляў, што трубаправод маюць адкрыць напачатку 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG