Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтаканцэрны Fiat Chrysler і Peugeot абвясьцілі аб зьліцьці: новы альянс стане адным з найбуйнейшых у сьвеце


Аўтаканцэрны Fiat Chrysler і PSA Group, які вырабляе Peugeot, 18 сьнежня абвясьцілі аб зьліцьці. Сума ўгоды складае прыкладна 34 мільярды эўра, новы італа-амэрыканска-францускі аўтамабільны альянс стане чацьвёртым па велічыні вытворцам аўтамабіляў у сьвеце.

Першыя месцы цяпер час займаюць Volkswagen Group, Renault-Nissan-Mitsubishi і Toyota.

PSA Group і Fiat Chrysler Automobiles заявілі, што пасьля зьліцьця ня стануць зачыняць ніводнага са сваіх заводаў. Як будзе называцца новая кампанія — пакуль невядома, але ўжо абвешчана, што яе ўзначаліць Джон Элкан, стаўленік італьянскай сям’і Аньелі, якая кантралюе Fiat. У складзе рады дырэктараў таксама будуць прадстаўлены члены сям’і Пэжо і францускай дзяржаўнай інвэстыцыйнай кампаніі Bpifrance.

Таксама абвешчана, што аб’яднаная кампанія будзе зарэгістравана ў Нідэрляндах (а ня ў Францыі, Італіі або ЗША, дзе знаходзяцца яе тры падразьдзяленьні), але яе акцыі будуць прадавацца на біржах у Парыжы, Мілане і Нью-Ёрку.

Кампанія асобна падкрэсьліла, што будзе маштабна ўкладвацца ў вытворчасьць электрамабіляў і тэхналёгіі бесьпілётных аўтамабіляў.

Зьдзелку плянуецца закрыць на працягу 12-15 месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG